аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

чц

28

пт

29

сб

30

ндз

31

пн

1

Месца: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Мінск

Прывід оперы ў Вялікім: Баль-2019

13 студзеня

«Музыка валодае неверагоднай магічнай сілай!..»

З меркаваннем французскага пісьменніка Гастона Леру складана не пагадзіцца. А пераканацца ў праваце гэтых слоў можна на Вялікім балі ў Вялікім тэатры, які традыцыйна пройдзе ў ноч на Стары новы год. Не здзіўляйцеся, калі на гэты раз у натоўпе танцуючых пар вы заўважыце… Прывід оперы або пачуеце яго чароўны голас. Рамантычны герой гатычнага рамана Леру на адну ноч з 13 на 14 студзеня паселіцца ў Вялікім тэатры Беларусі. У 2019-м Вялікі навагодні баль у Вялікім пройдзе ўжо ў 10-ы раз, а тэмай гэтай ночы стане раман Гастона Леру «Прывід оперы». Адсюль — цікавыя рэжысёрскія хады і тэатральныя рашэнні, заснаваныя на містыфікацыі, ілюзіі, таямніцы… Юбілейны год патрабуе нестандартнага падыходу, таму цуды пачнуць адбывацца адразу ж, на балі, які ўрачыста адкрые гэты вечар. Рэжысёрам хацелася б уразіць вас элементамі імерсіўнага тэатра, калі артысты, нібыта з ніадкуль, з'яўляюцца ў натоўпе гледачоў, узаемадзейнічаючы з публікай і залучаючы іх у сваю гульню. Другі баль, які адкрыецца пасля паўночы, здзівіць гледачоў сваім музычным рашэннем, якое будзе больш чым дэмакратычным. Гледачоў чакае спалучэнне класікі з джазам, свінгам і нават рок-н-ролам! Сумна сапраўды не будзе!

Дарэчы, тэма балю проста патрабуе таго, каб гледачы прыходзілі ў тэатр у масках. Уладальніка самай незвычайнай, арыгінальнай маскі пасля паўночы чакае прыз!

Жывыя скульптуры, шахматны «аўтамат» і фотабудка, дзе можна зрабіць імгненныя здымкі на памяць; мім-віктарына, танцавальны баттл і караоке з зоркай; салодкая зона з шакаладным фантанам і снежнае шоу; астролагі, майстры таро, хіраманты і — упершыню! — спецыялісты па бодзіграфу; мастацкія забавы ў стылі мехендзі і бляск-тату — усё гэта чакае гледачоў на працягу ночы.

Адмысловы настрой публіцы будуць дарыць нашы выдатныя музыканты: калектыў A.M.A.D.I.S. Brass., Струнны квартэт Vivat Quartet!, струнны квінтэт «Серэнада», а таксама ўпершыню — ансамбль трамбаніст і саксафаніст. Месцы ў камернай зале традыцыйна трэба займаць загадзя: на малой сцэне пройдуць тры неверагодныя канцэрты. Ну і апоўначы вас чакае канцэрт-сюрпрыз. Што на гэты раз рыхтуе галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ на вялікай сцэне — загадка, але ясна адно: як і заўсёды, гэта будзе неверагодны музычны феерверк пераўвасабленняў.

Завершыцца Вялікі навагодні баль у Вялікім каля 4 раніцы.

Вольга Костэль, балетмайстар-пастаноўшчык, лаўрэат міжнародных конкурсаў: «Гэты баль адметны як раз тым, што ён юбілейны: праходзіць у Вялікім ўжо ў 10-ы раз! Гэта немалая лічба і для самога праекта, і для тэатра ў цэлым, якая кажа пра тое, што гэта была добрая ідэя — і ўсё атрымалася, Вялікі навагодні баль у Вялікім палюбіўся гледачам! Мне здаецца, адсоткаў 60 з тых, хто збіраецца гэтую ноч, з 13 на 14 студзеня, правесці ў тэатры, наведалі і дзевяць папярэдніх баляў. А гэта шмат пра што кажа. Бо ў наш час — бясконцага працэсу лічбавай трансфармацыі грамадства і залежнасці ад інтэрнэту — складана і ўявіць, каб чалавек захацеў правесці цэлую ноч на балі, а да гэтага — хадзіў два з паловай месяцы на заняткі! Гэта несумненны поспех!»

1