ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

Месца: Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Мінск

Працягласць: 1 гадзіна 40 хвілін

Кошт: 8.50 - 11.50 BYN

«Прыгоды Кая і Герды»

да 08 снежня

Аднойчы казачнік склаў казку пра зласлівага троля, які змайстраваў незвычайнае люстэрка. У гэтым люстэрку ўсё добрае раблася злым, а злое здавалася яшчэ больш брыдкім. Вучні троля бегалі з люстэркам паўсюль. Неўзабаве не засталося ніводнай краіны, ніводнага чалавека, якія б не адбіліся на ім у перакрыўленым выглядзе. Напрыканцы вырашылі яны дабрацца і да неба, каб пасмяяцца з анёлаў. Усё вышэй падымаліся тролі, аднак люстэрка вырвалася з іх рук, упала на зямлю і разбілася на тысячы аскепкаў. Аскепскі траплялі людзям у вочы, і такія людзі пачыналі бачыць толькі злое і непрыемнае. Некаторым людзям аскепкі пранікалі прама ў сэрца, і сэрца пераўтваралася ў кавалак лёду.

Гэта сумная казка не спадабалася маленькай Гердзе і Каю, таму казачнік абяцаў расказаць іншую казку, вясёлую і з добрым канцом...

А пачынацца яна будзе так: у адным горадзе ў невялікім доме жывуць хлопчык Кай і дзяўчынка Герда са сваёй бабуляй. Усё што ў іх ёсць каштоўнага -- гэта ружовы куст, які квітнее нават зімой...

Аднойчы  да іх у дом прыходзіць дарадца і прапануе прадаць яму квітнеючы ружовы куст. Члены маленькай сям'і адмаўляюцца ад шчодрай прапановы. У адказ дарадца пагражае паскардзіцца самой Снежнай каралеве.

Неўзабаве да насельнікаў хаты з'яўляецца яшчэ адна госця. Жанчына прадстаўляецца баранэсай, яна самотная, багатая і хоча ўзяць Кая да сябе замест сына. Хлопчык не згаджаецца расстацца са сваёй сям'ёй. Сыходзячы, баранэса просіць Кая пацалаваць яе на развітанне.

Раптам Кай пачынае бачыць усе брыдкім і агідным і ўцякае з дому. Герда, здагадаўшыся, што пад выглядам баранэсы хавалася Снежная каралева, адпраўляецца ў шлях на пошукі названага брата.