чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

13 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Хурсіка «Vale!»

13 снежня

13 снежня 2018 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь Віктар Хурсік прадставіць на суд чытача сваё дакументальнае даследаванне жыцця і дзейнасці Магдалены Радзівіл з роду Завішаў — кнігу «Vale

 

Віктар Хурсік — выдавец, журналіст, які даследуе некаторыя аспекты беларускай мінуўшчыны і мае ў адносінах да іх сваё асабістае меркаванне. Галоўнае крэда даследчыка — падзеі павінны падавацца так, як засведчана ў дакументах. Пяру аўтара належаць шматлікія артыкулы краязнаўчага характару ў беларускай прэсе, першая кніжка пра Магдалену Радзівіл «Белы лебедзь у промнях славы», кніжка «Трагедыя Белай гвардыі» пра часы паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага і іншыя.

Кніга, пра якую пойдзе размова, выклікае павагу ў тых, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай. Глыбіня і факталагічны бок даследавання зацікавілі не толькі беларускага чытача, але і польскіх гісторыкаў. Зараз у Польшчы рыхтуецца пераклад кнігі на польскую мову.

Кніга пра род і лёс Магдалены Радзівіл — гэта суцэльны ланцуг біяграфічных фактаў, дзякуючы якім аўтар высвечвае гістарычную непарушнасць беларускага этнасу. Выснова такая напрошваецца не толькі ў адносінах да Завішаў, як буйных беларускіх магнатаў, але і простых сялян, чые імёны таксама ўвекавечаны ў кнізе. Аўтар стаіць на тым, што нацыянальная адметнасць беларусаў у мінуўшчыне не патрабуе доказаў, дастаткова праўдзіва давесці да ведама гісторыю і пачэснае месца беларусаў заззяе ў сузор'і развітых нацый Еўропы.

У кнізе выкарыстаны спасылкі больш чым на 300 крыніц. Гэта, пераважна, архіўныя дакументы якія распавядаюць пра род Завішаў у кантэксце гістарычных падзей і ў сямейным жыцці, паказваюць месца магнатаў у час падзелаў Рэчы Паспалітай.

Аўтар працаваў у архіўных установах Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі. Адкрыццём у кнізе з'яўляюцца лісты да Магдалены, яе асабістыя ўспаміны, тэстамент і, канешне, яе фотаздымкі, якія друкуюцца ўпершыню.

«Vale!» — «Бывайце!», — сумна развітваецца Магдалена на тытульнай старонцы кнігі, — Ці правільна я зрабіла, што паставіла мэтай жыцця адраджэнне Беларусі — судзіць вам. Я любіла сваю зямлю, свой народ… На жаль, мне не дадзена ўбачыць яго росквіт. Vale!»

Аўтар лічыць, што прачытаўшы кнігу, чытач можа дапамагчы душы Магдалены знайсці супакаенне…

Уваход вольны!