пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск

Прэзентацыя кнігі Андрэя Шула-Сянчэўскага «Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў»

16 мая

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак»

пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

запрашае ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча

 

16 мая на ўрачыстую прэзентацыю кнігі

Старшыні Праўлення Фонда Андрэя Шула-Сянчэўскага

«Сцягі княскага роду Радзівілаў XVI-XX стагоддзяў».

 

У праграме вечарыны:

  • гісторыя стварэння кнігі,
  • аўтограф-сэсія,
  • музычны госць — Алесь Чумакоў.

 

Гэтая кніга з’яўляецца першай спробай сабраць у адно спадчыну сцягі

княскага роду Радзівілаў, створаныя ў перыяд з 16-га па 20-е стагоддзі.

Аўтар правёў маштабную работу і прааналізаваў архіўныя інвентарныя вопісы і рэдкія выявы, што захоўваюцца сёння ў Швецыі, Польшчы, Украіне, Літоўскай Рэспубліцы і звычайна недаступныя для большасці зацікаўленых.

Кніга ўтрымлівае тры дзясяткі картак, на якіх змешчаныя аўтэнтычныя

выявы сцягоў, а таксама аўтарскія рэканструкцыі з падрабязнай

атрыбутацыяй, якія друкуюцца ўпершыню.

 

Ужо зараз на падставе распрацовак аўтара ў Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку «Нясвіж» была адноўленая сістэма сцягоў Радзівілаў, пачынаючы з 18-га стагоддзя, якая плануецца да далейшага ўключэння ў пастаянную экспазіцыю Нясвіжскага замка.

 

Месца прэзентацыі выбрана невыпадкова.

У самым пачатку кнігі аўтар змясціў геральдычны панегірык на княскі герб роду Радзівілаў — аўтарскі твор у даўно забытым літаратурным жанры. Гэты жанр - мёртвы ўжо каля сотні гадоў як — ажыў у кнізе ізноў, падобна санэтам у «Вянку» Багдановіча.

Да сустрэчы ў музэі!

 

Калі: 16.05.2019

Пачатак а 19-й

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, д. 7а

Уваход вольны!

1