аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Жанр: Камедыя

Месца: Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 9.50 BYN

Узроставае абмежаванне: 16+

Прэм'ера «Смешныя людзі»

да 04 чэрвеня

Класіка — заўсёды класіка. Камедыя гэта або меладрама, дэтэктыў або трагедыя… І шаноўны Антон Паўлавіч Чэхаў, як і іншыя геніі сусветнай драматургіі, заўжды актуальны і запатрабаваны на падмостках.

На гэты раз гледачы Коласаўскага тэатра пабачаць спектакль «Смешныя людзі» ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава. Рэжысёр выбраў арыгінальны жанр для свайго спектакля «Іграем Чэхава».

А іграць смешных людзей артысты-коласаўцы будуць у трох аднаактавых п’есах-жартах. Гісторыі, прасякнутыя тонкай іроніяй і знаходлівым гумарам, захапляюць лёгкасцю сюжэту і вытанчанасцю вобразаў. Героі Чэхава — звычайныя людзі, якія ў прапанаваных абставінах выглядаюць смешнымі, чуллівымі, кранальнымі.

У п’есе «Пра шкоду тытуню» Іван Іванавіч Нюхін (Генадзь Гайдук), сапраўдны муж сваёй жонкі, шукае любую магчымасць, каб у сваіх лекцыях расказаць пра пакуты сямейнага жыцця.

У п’есе «Юбілей» сапраўды распавядаецца пра адказную справу юбілею банка. Але пакуль адны, як старшыня кіраўніцтва Андрэй Андрэевіч Шыпучын (Георгій Лойка), з хваляваннем чакаюць урачыстасці, іншыя, як Кузьма Мікалаевіч Хірын (Яўген Бераснеў), займаюцца складанай штодзённай працай. Але ці магчыма па-сапраўднаму засяродзіцца на справе, калі перад вачыма пастаянна мітусяцца то жонка начальніка Таццяна Аляксееўна (Алена Шарэпчанка), то дакучлівыя наведвальнікі з прашэннямі кшталту Настассі Фёдараўны Мярчуткінай (Раіса Грыбовіч), то службоўцы (Уладзімір Сівіцкі, Аляксей Стома, Максім Цароў) з паперкамі і віншаваннямі.

У п’есе «Прапанова» памешчык Іван Васільевіч Ломаў (Цімур Жусупаў) прыходзіць да свайго суседа Сцяпана Сцяпанавіча Чубукова (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў), каб зрабіць прапанову ягонай дачцэ Наталлі Сцяпанаўне (Вікторыя Шамардзіна). І ўсё магло б вырашыцца паспяхова, калі б не да смешнага бессэнсоўная прынцыповасць у меркаваннях усіх трох герояў, прыперчаная спрэчнымі пытаннямі маёмасці і сабакаводства.

Пераклад на беларускую мову Алеся Замкоўскага.

Музычнае афармленне Юрыя Пахомава.

Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.

1