чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

Першы зімовы чэмпіянат па фотабёрдынгу

26 студзеня

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць зімовыя спаборніцтвы па фатаграфаванні птушак. Яны пройдуць упершыню ўзімку — у суботу 26 студзеня, і ўпершыню — па ўсёй Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца сем’і, фатографы і аматары дзікай прыроды.

Што трэба рабіць?

Знайсці партнёра, каб зрабіць каманду, ці падрыхтавацца ўдзельнічаць самому (самой).

Падсілкаваць батарэі да свайго суперзума ці камеры з добрым аб’ектывам.

Фатаграфаваць дзікіх птушак у прыродзе!

А каб перамагчы ў чэмпіянаце, трэба за 5 гадзін — з 10:00 да 15:00 — наздымаць як мага больш розных відаў птушак.

За кожны від налічваюцца балы. Прычым найбольш балаў за кожны від атрымаюць тыя, хто правільна вызначыць від сфатаграфаванай птушкі. Зрабіць гэта дапамогуць анлайн-вызначальнік або мабільны дадатак.

Як фатаграфаваць птушак узімку? Вось некалькі парадаў.

Падрабязныя правілы чэмпіянату, чэк-лісты індывідуальнага ўдзельніка або каманды можна спампаваць на сайце АПБ.

 

Як запісацца на чэмпіянат?

Спампаваць форму простай заяўкі, запоўніць яе і даслаць на адрас levy@ptushki.org.

Заяўкі прымаюцца да 17:00 пятніцы 25 студзеня

Можна ўдзельнічаць індывідуальна або ў камандзе з двух чалавек.

Удзел у чэмпіянаце бясплатны. Чэмпіянат адкрыты і для ўдзельнікаў з іншых краін.

Па выніках будуць вызначаныя пераможцы і прызёры, таксама асобна будзе абраны найлепшы здымак. Як і на папярэдніх спаборніцтвах, журы можа ўвесці дадатковыя намінацыі і адзначыць яшчэ некалькі цікавых фота або ўдзельнікаў. Пераможцы атрымаюць прызы на з'ездзе АПБ 9 лютага або потым па пошце.

Чэмпіянат па фотабёрдынгу пройдзе ў межах зімовых назіранняў і ўлікаў птушак.

Даведка: Раней чэмпіянаты па фотабёрдынгу праходзілі вясной і восенню ў розных гарадах Беларусі: ў Мінску чатыры разы, а таксама па два разы ў Гомелі і Брэсце. Зімовы ўсебеларускі фармат спаборніцтваў выкарыстоўваецца ўпершыню.

1