чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

ср

28

Месца: Молодежный театр эстрады, Минск

Кошт: 11.00 - 13.00 BYN

«PianoDance»

07 кастрычніка

PianoDance -- гэта канцэрт-спектакль, у якім галоўныя дзеючыя асобы -- танцорка і піяніст. Гэты незвычайны камерны ансамбль, дзе музыка і танец выступаюць як раўнапраўныя салісты, дазволіць гледачу адчуць асаблівую эмацыйную сувязь паміж рухамі танцоўшчыка і музычным творам. Аўтары ідэі -- музыкант Філіп Шпартаў і харэограф Кацярына Пісарава -- стварылі ў сваім родзе ўнікальны праект, у якім спалучаюцца стылі ад элегантнага джаза да гарачага фламенка, ад віртуознай музыкі Рахманінава да сучасных лірычных кампазіцый. 7 кастрычніка публіка ўбачыць праграму пад назвай «Класіка & Неакласіка». У ёй сабраныя адны з самых яркіх твораў Дзюка Элінгтана, Ф. Шапэна, С. Рахманінава, Майкла Наймана, а таксама шматлікія ўпадабаныя кампазіцыі Піліпа з альбома «87 keys». У канцэрце прымуць удзел спецыяльныя госці - танцоры аргентынскага танга. Удзельнікі: Філіп Шпартаў -- піяніст і кампазітар, выпускнік Маскоўскай кансерваторыі, артыст амерыканскага лэйбла Heart DanceRecords. Кацярына Пісарава -- танцорка і харэограф сучасных напрамкаў танца, а таксама нетрадыцыйнага (альтэрнатыўнага) фламенка. Супрацоўнічае з гуказапісвальнай кампаніяй Heart Dance Records як харэограф-пастаноўшчык. Спецыяльныя госці -- Ганна Ціхамірава і Дзяніс Пятровіч -- танцоры аргентынскага танга, удзельнікі міжнародных фестываляў.

КУПІЦЬ КВІТОК