пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Лошыцкая сядзіба, Мінск

Кошт: 2.00 - 8.00 BYN

«Piano Dance. Класіка & Фламенка»

16 сакавіка

16 сакавіка 2019 г. а 17:00 у музеі «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства з музычнай праграмай «Piano Dance. Класіка & Фламенка». Выступіць беларускі і расійскі піяніст, кампазітар Філіп Шпартаў і танцорка фламенка Кацярына Пісарава (Katrine).

«Яшчэ раз пераканаўся — выпадковага нічога не бывае»

(Культуролаг Ілля Абель, Масква)

PianoDance — гэта канцэрт-спектакль, у якім галоўныя дзеючыя асобы — піяніст і танцоўшчыца. Гэты незвычайны камерны ансамбль, дзе музыка і танец выступаюць як раўнапраўныя салісты, дазволіць гледачу адчуць асаблівую эмацыйную сувязь паміж рухамі танцоўшчыка і музычным творам. Аўтары ідэі — музыкант Філіп Шпартаў і харэограф Katrine — стварылі ў сваім родзе ўнікальны праект, у якім спалучаюцца стылі ад элегантнага джаза да гарачага фламенка, ад віртуознай музыкі Рахманінава да сучасных лірычных кампазіцый. У вялікай гасцінай былой старадаўняй сядзібы прагучаць творы Фрыдэрыка Шапэна, Франца Шуберта, Генры Пёрсэла і Клода Дэбюсі.

Філіп Шпартаў — беларускі і расійскі піяніст і кампазітар. У 2012 годзе скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю ім. П.І. Чайкоўскага як піяніст у класе заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі, прафесара Міхаіла Аленева. Вывучаў майстэрства акцёра ў Акадэміі мастацтваў у Мінску.

Год таму амерыканскі лэйбл Heart Dance Records выпусціў яго дэбютны альбом пад назвай «87 Keys». У Расіі аматары класічнай музыкі ведаюць Піліпа Шпартава як аўтара «Элегія (Танга)», што ён выканаў на Гала-канцэрце, прысвечаным вядомаму рэжысёру Кустурыцу.

Кацярына Пісарава (Katrine) — танцорка і харэограф сучасных напрамкаў танца, а таксама нетрадыцыйнага (альтэрнатыўнага) фламенка. Супрацоўнічае з гуказапісвальнай кампаніяй Heart Dance Records як харэограф-пастаноўшчык.

Кошт уваходных квіткоў: 8 BYN — для дарослых, 4 BYN — для студэнтаў, 2 BYN — для школьнікаў.

Квіток на мерапрыемства дае магчымасць агляду экспазіцыі музея.

Месца: Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2.

Час: 16 сакавіка 2019 г., 17:00.

Кантактныя дадзеныя: (017) 285 18 86.

1