аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Кафэ «Грай», Мінск

Паспяховы фэст

26 мая

26 траўня ў кафэ «Грай» пройдзе фестываль пад назвай «Паспяховы фэст», мэта якога паказаць яскравыя і паспяховыя беларускія культурніцкія праекты і ініцыятывы. 

Арганізатарамі выступаюць «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампанія «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр і SAY.BY 

Фестываль адбудзецца ў кафэ «Грай» і суседнім дворыку з 16:00 да 22:00. 

Уваход вольны! Падтрымаць Свята можа кожны: https://molamola.by/campaigns/191 

Неабходная РЭГІСТРАЦЫЯ на Свята: https://forms.gle/drWocmBGsM6CojE5A 

У праграме: праект «Беларускамоўныя», паэтычная частка, міні-лекцыі 10 фактаў пра поспех, інтэрактыў і прызы ад партнёраў Свята. 

Госці праекта «Беларускамоўныя»:

✔️ Сяргей Будкін - заснавальнік і кіраўнік музычнага партала tuzin.fm, сузаснавальнік праекта experty.by, аўтар тэлепраекта Belsat Music Live

✔️ Франак Вячорка - віцэ-прэзідэнт Digital Communication Network, журналіст Радыё Свабода

✔️ Віталь Гуркоў - спартовец, шматразовы чэмпіён свету, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, вакаліст гурта BRUTTO

Паэты: Янка Каліноўскі, Мікіта Найдзёнаў, Алесь Сьнег, Дар’я Бялькевіч, Міхаіл Бараноўскі.

Музычную частку распачне DJ set ад Хведара Грувіча, працягне Čas Łajna, K3tyvana, NAKA. 

У дворыку музея адбудзецца інтэрактыўны спектакль для дзетак, падчас усяго Свята будзе працаваць кірмаш ды забаўляльныя зоны ад паспяховых грамадскіх ініцыятываў. 

Запрашаем да ўдзелу ў Свяце кожнага! Прыходзьце з дзеткамі ды сябрамі! 

Праграма будзе дапаўняцца і пашырацца

Уваход вольны!

1