ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

Месца: Тэатр імя Янкі Купалы, Мінск

Працягласць: 2 гадзіны 40 хвілін

Кошт: 11.00 - 22.00 BYN

«Пан Тадэвуш» у Купалаўскім

да 02 лістапада

Спектакль пастаўлены паводле культавага твора генія трох народаў — Беларусі, Польшчы і Літвы, — Адама Міцкевіча. Паэма, напісаная ў традыцыях рамантызму, апавядае пра каханне, рыцарскую годнасць, штодзённасць старога шляхоцкага побыту. «Пана Тадэвуша» называюць таксама гімнам-успамінам пра вольны край, які спазнаў лёс легендарнай Атлантыды. Напісаны на парыжскай эміграцыі, твор Міцкевіча поўніцца настальгіяй пра час і мясціны, якія давялося пакінуць.

Геаграфічна паэма прывязаная да Навагрудчыны, гістарычнай Літвы, да якой паэт звяртаецца ў першых радках твора. Знаёмства з гістарычнымі рэаліямі, адлюстраванымі ў спектаклі «Пан Тадэвуш», дазволяць гледачу дакрануцца да мінуўшчыны Беларусі.