пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Корпус, Мінск

Паказы новых еўрапейскіх і скандынаўскіх кароткаметражных фільмаў

да 21 сакавіка

З каталогам фільмаў і раскладам паказаў можна азнаёміцца ​​ў Facebook.

Усе фільмы — з англійскімі субтытрамі.

Уваход вольны (колькасць месцаў абмежавана).

Праект Transit Film Bazaar 2019 уяўляе сабой падборку новых еўрапейскіх і скандынаўскіх кароткаметражных фільмаў розных стыляў і жанраў (анімацыя, эксперымент, мастацкія і дакументальныя) ад маладых еўрапейскіх рэжысёраў. Праграма паказаў прапануе пазнаёміцца ​​з сучаснай еўрапейскай (europanorama) і скандынаўскай кінавытворчасцю (NordicFilmDays).

Transit Film Bazaar — DIY-фестываль актуальнага кіно, які нарадзіўся ў Любляне (Славенія) у 2009 годзе. Гэта адначасова незалежны кінафестываль і нефармальная арганізацыя, якая робіць паказы фільмаў па ўсёй Еўропе. Ён займаецца прасоўваннем некамерцыйных і незалежных мастацкіх, дакументальных, эксперыментальных і анімацыйных кароткаметражных фільмаў.

Nordic Film Days — гэта кінафестываль некамерцыйных фільмаў з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі, які праводзіцца штогод у Любеку (Германія) з 1956 года ў першыя выхадныя лістапада.

Уваход вольны!

1