чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Кінатэатр «Масква», Мінск

Кошт: ад 7.00 BYN

«Пан Тадэвуш» з сімфанічным аркестрам у кінатэатры «Масква»

15 снежня

15 снежня 2018 года праект Кінямо пры ўдзеле Польскі інстытут у Мінску / Instytut Polski w Mińsku прадстаўляе ў кінатэатры «Масква» спецыяльны паказ кінаэпапеі Рышарда Ардынскага «Пан Тадэвуш», прымеркаваны да святкавання 220-годдзя Адама Міцкевіча. Першая поўнамаштабная адаптацыя аднайменнай паэмы, якая выйшла на экраны ў 1928 годзе, будзе дэманстравацца ў рэстаўраванай версіі пад акампанемент сімфанічнага аркестра і хору музычнай капэлы «Санорус» Capella Sonorus. За дырыжорскім пультам пры гэтым будзе аўтар новага музычнага суправаджэння да фільма, кампазітар Канстанцін Яськоў.

Галоўны дырыжор — Аляксандр Хумала 

Кампазітар і дырыжор — Канстанцін Яськоў

Пан Тадэвуш

Пераносячы шэдэўр Адама Міцкевіча на экран, сцэнарысты Анджэй Струг і Фердынад Гётэль сумесна з рэжысёрам Рышардам Ардынскім вырашылі аформіць серыю жывых карцін у стылі малюнкаў вядомага ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі, чаргуючы іх з вялікай колькасцю інтэртытраў — фрагментаў арыгінальнага тэксту. Да працы над фільмам былі прыцягнутыя лепшыя кансультанты па інтэр'еры, касцюмах і рэквізіту, а натурныя здымкі вяліся ў Навагрудскім павеце, у маёнтку Чомбраў на возеры Свіцязь, і ў Мірскім замку.

Урачыстая прэм’ера фільма «Пан Тадэвуш», прымеркаваная да 10-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы, адбылася ў Варшаве 9 лістапада 1928 года ў прысутнасці дзяржаўных дзеячаў (сярод якіх былі прэзідэнт Ігнацы Масціцкі і маршал Юзаф Пілсудскі) і дыпламатаў. Стужка карысталася вялікім поспехам у сталіцы і атрымала нямала станоўчых водгукаў.

Падчас Другой сусветнай вайны фільм быў згублены. У 50-я гады былі знойдзены некалькі ўрыўкаў агульнай працягласцю 42 хвіліны. У 2006 годзе ва Ўроцлаве знайшліся чарговыя фрагменты. У суме па гэтых знаходках Нацыянальнаму кінаархіву ў Варшаве ўдалося аднавіць 120 хвілін фільма (першапачатковы хранаметраж складаў 3 гадзіны). Прэм’ера рэстаўрыраванай версіі адбылася ў 2012 годзе ў варшаўскім кінатэатры «Ілюзіён».

 

Канстанцін Яськоў

Кампазітар, аранжыроўшчык, дырыжор. Аўтар камерных, сімфанічных, вакальна-інструментальных і харавых музычных твораў, шматлікіх апрацовак, пералажэнняў, інструментовак, аранжыровак у розных жанрах і стылях, музыкі да тэатральных пастановак, кіно, спецыяльных мастацкіх і фестывальных праектаў. Арганізатар і суарганізатар праектаў, канцэртаў, фестываляў сучаснай музыкі і сучаснага мастацтва. Стала супрацоўнічае з Польскім інстытутам у Мінску ў галіне арганізацыі і правядзення польска-беларускіх музычных творчых праектаў.

 

Кінямо

«Кінямо» — адзіны ў Беларусі open air фестываль, у рамках якога дэманструюцца нямыя фільмы класікаў сусветнага кінематографа, агучаныя сучаснымі музыкамі і кампазітарамі. Апроч сезонных паказаў пад адкрытым небам фестываль на працягу года арганізуе спецыяльныя паказы нямога кіно з жывой музыкай на розных пляцоўках. Фестываль заснаваны праектам Cinemascope і Асацыяцыяй маладых беларускіх кампазітараў.

Пачатак а 19:00.

Квіткі ад 7 BYN. Квіткі можна набыць у касе кінатэатра або анлайн http://kinominska.by/movie/3311.

Кінатэатр «Масква»: г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 13 (ст.м. «Няміга»)

15 снежня Масква 19:00