пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

ндз

30

Месца: Маладзёжны тэатр, Гомель

Кошт: 9.00 BYN

«OEDIPUS» (Эдып)

30 верасня

Спектакль «OEDIPUS» (Эдып) пастаўлены па п'есе старажытнагрэцкага драматурга, трагіка Сафокла (5 стагоддзе да н.э.)

Нароўні з Эсхілам і Еўрыпідам Сафокл уваходзіць у найвялікшую трыяду грэчаскіх аўтараў антычнасці. Ён аўтар больш за 100 п'ес, з якіх да нас дайшлі сем.

П'еса «Цар Эдып» — адна з іх. Ва ўсіх творах Сафокла ўвагу гледачоў прыцягваюць не столькі падзеі, як душэўныя станы персанажаў. Зместам «Эдыпа» з'яўляецца момант унутранага жыцця галоўнага героя: выяўленне злачынстваў, учыненых ім раней.

Эдып — чалавек, які разгадаў загадку Сфінкса і выратаваў ад гэтай пачвары горад Фівы. За гэта ён быў абраны кіраўніком Фіваў і ажаніўся з ўдавою ранейшага цара, забітага пры таямнічых абставінах. Пры новым кіраўніку горад квітнеў… пакуль багі не наслалі на яго чуму. Народ просіць свайго любімага цара дапамагчы, аднак цар Эдып у роспачы: ён ніяк не можа зразумець, чым горад угневаў багоў. Таямніцу раскрывае Дэльфійскі аракул: у Фівах знаходзіцца забойца ранейшага кіраўніка, цара Лая. І да таго часу, пакуль злачынец не панясе пакаранне, бедствы не спыняцца. Эдып поўны рашучасці знайсці забойцу, каб выратаваць свой народ. Але ён нават не падазрае, якая жахлівая ісціна адкрыецца яму…

Эдып спалучае ў сабе мудрасць і недасведчанасць, зрок і ўнутраную слепату. Калі ён нарэшце спасцігае горкую праўду, што менавіта ён забіў свайго бацьку і ажаніўся з сваёй маці, — ён асляпляе сябе і, губляючы зрок, становіцца сапраўдным мудрацом.

«OEDIPUS» (Эдып) лічаць галоўнай грэцкай трагедыяй і адным з найважнейшых твораў сусветнай драматургіі. Гэты сюжэт аказаў уплыў на творчасць многіх дзеячаў мастацтва (літаратура, музыка, кіно, тэатр) і навукі. Сенека, П'ер Карнэль, Луі Арагон, П'ер Паола Пазаліні, Жан Както, Ігар Стравінскі, Вальтэр, Зігмунд Фрэйд, Жак Рансьер, Мілан Кундэра і многія іншыя звярталіся ў сваіх творах да гісторыі цара Эдыпа.

КУПІЦЬ КВІТОК