пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Літаратурны музей Петруся Броўкі, Мінск

Кошт: 3.00 BYN

Ноч музеяў — 2019: Памяркоўная авангардызацыя

18 мая

У ноч музеяў мы прапануем вам прайсці татальную авангардызацыю ў памяркоўнай форме. Адмаўляцца ад канонаў і прынцыпаў будзем павольна, свабоду самавыяўлення і творчасці прымаць — памяркоўна, падводзіць сябе да разумення авангарда — нязмушана, пранікаць ў глыбіні аднаго з самых загадкавых кірункаў сучаснасці і мінулага — адпаведна сваіх жыццёвых рытмаў.

Што з’яўляецца авангардам для кожнай гістарычнай эпохі і геаграфічнай прасторы? Ці з’яўляецца мастак або творца ўжо сам па сабе авангардам сярод іншых людзей? Хто задае накірунак, ідэю, думку, сюжэт для далейшага развіцця грамадства?

 

Праграма:

18.00 Дэтэктыўная гульня «Тайнае пажаданне Петруся Броўкі»

19.00 «Сячы ўсе формы і крычы!»

Інтэрв’ю-шоу аб беларускім авангардзе з Ірынай Багдановіч

20.00 «Кітайскі новы год авангард»

Прэзентацыя з музычным перформансам ад Юаня Хаошаіня

21.30 «Чаго не шукаем на Усходзе?»

Канцэпт-прэзентацыя турэцкага авангарда ад Бурака Тана

22.00 ASTARY NIGHT:

спецыяльны музычны праект ASTARY, FISHY і BLICO

 

А таксама: квэст «Апошняя справа кватэры Броўкі», выстава Макса СТРУП «Not for human consumption», музыка TrikvoKvedod, псіхаэмацыйны- і бодзі-арт, «неонавы сакрэт» і інш.

 

Квіток — 3 руб. (да 19.00 — уваход вольны)

 

Адзіны квіток у Літаратурны музей Петруся Броўкі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурны музей Максіма Багдановіча — 5 руб.

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30).

Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50.

1