чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

ср

28

Жанр: Эратычны трагіфарс

Месца: Тэатр імя Максіма Горкага, Мінск

Кошт: 8.00 - 20.00 BYN

Узроставае абмежаванне: 16+

«Небяспечныя сувязі»

да 22 студзеня

«Род чалавечы не дасканалы ні ў чым — ні ў дрэнным, ні ў добрым. Нягоднік можа мець свае добрыя якасці, а сумленны чалавек — свае слабасці. Лічыць гэта ісцінай тым больш важна, што менавіта адсюль выцякае неабходнасць ласкі да злых таксама, як і да добрых, і што ісціна гэтая адных засцерагае ад ганарыстасці, а іншых — ад адчаю».

(П'ер Амбруаз Франсуа Шадэрло дэ Лакло, аўтар рамана «Небяспечныя сувязі»)

Раман «Небяспечныя сувязі» — адзін з самых вядомых твораў XVIII стагоддзя; стаў сенсацыяй пасля першай жа публікацыі, перакладзены на вядучыя сусветныя мовы, вытрымаў мноства перавыданняў, тэатральных пастановак і экранізацый.

Маркіза дэ Мертэй і Віконт дэ Вальмон — былыя палюбоўнікі. Разумныя, выдасканаленыя і цынічныя, яны стрымана гуляюць лёсамі іншых людзей. Дзеля хвіліннага задальнення яны разбураць жыццё любога, няхай гэта будзе разважлівая матрона, палкі юнак, дасведчаная куртызанка або неспрактыкаваная дзяўчына …

Але лёс непрадказальны. І ён можа вельмі жорстка пасмяяцца з таго, хто лічыў сябе яго гаспадаром …