чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

ср

28

Месца: Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 9.00 BYN

«Не пакідай мяне»

27 верасня

Спектакль «Не пакідай мяне» распавядае пра подзвіг. Дзесяткі, а можа, і сотні тысяч звычайных людзей яго здзяйснялі, рызыкуючы і ахвяруючы сваім жыццём. Сярод іх было нямала жанчын, дзяўчат. Мы памятаем многія імёны. Але колькі яшчэ невядомых, якія ляжаць у братніх магілах!

Жанчына на вайне. Гэта здаецца нейкай бязглуздзіцай, вычварэнствам, бо першае з другім несумяшчальныя. Гэтак жа не адпаведныя адно аднаму прыгажосць і злачынства, каханне і забойства, хараство і кроў. Наш спектакль пра подзвіг маладзенькіх дзяўчат-разведчыц, якія здолелі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі. Чацвёра знешне безабаронных, пяшчотных, не спазнаўшых нават асалоду кахання, але моцных духам дзяўчат змаглі тое, што не здолелі б сотні фізічна загартаваных мужчын.

Наш спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць святую Перамогу. А яшчэ ён пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.

КУПІЦЬ КВІТОК