пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Re:Public, Мінск

Кошт: 28.00 - 43.00 BYN

Канцэрт з нагоды Дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча — 18 мая ў Re:Public

18 мая

Саня жывы, пакуль гучаць яго песні

З тых часоў, як Кулінковіч сышоў, прайшлі ўжо і восень, і зіма. Прайшоў канцэрт памяці ў самым вялікім мінскім клубе — PrimeHall, і гэта была сапраўды грандыёзная падзея.

І хоць песні Neuro Dubel ўжо не гучаць у мінскіх клубах, а новых жартаў Кулінковіча няма ў ФБ, Сашу па-ранейшаму любяць, слухаюць, глядзяць і чытаюць. Тое, што зроблена — ніколі не знікне. Музыкі Neuro Dubel — у выдатнай форме, рэпетыцыі працягваюцца. Як і абяцалі, па асаблівых нагодах гурт будзе выступаць. Канцэрт на падыходзе! Песні Кулінковіча зноў загучаць у выкананні запрошаных вакалістаў, калегаў і сяброў музыканта.

18 мая Аляксандру Міхайлавічу Кулінковічу споўнілася б 47. У гонар гэтай даты Neuro Dubel з Юрам Навумавым і запрошанымі музыкамі адыграюць трохгадзінны канцэрт з загалоўных песень у Re:Public — клубе, дзе ў апошнія гады праходзіла большасць канцэртаў Кулінковіча.

З гуртом NeuroDubel зграюць і праспяваюць Ігар Варашкевіч (Крама), Зміцер Дольнік (The UNB), Аляксандр Памідораў, Алесь Лютыч (:B:N:), Алесь Таболіч, Зоя Сахончык, lesley Knife (Gods Tower), Дзяніс Тарасенка (РСП) і іншыя. Праграма канцэрта будзе адрознівацца ад той, што была прадстаўлена на канцэрце памяці ў PrimeHall.

Сябры не падвядуць!

18 мая, 19:00

Re:Public (Прытыцкага, 62)

#Сашатут

КВІТКІ
1