пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

ндз

30

Месца: Вуліца Леніна, Мінск

Начная велапрагулка «Веласіпедыст, дай агню!»

22 верасня

22 верасня ў рамках Дня без аўтамабіля на вуліцы Леніна, якая ў гэты дзень ужо традыцыйна стане пешаходнай, адбудзецца вялікае гарадское свята. Днём гараджан чакаюць кірмашы, майстар-класы, выставы, кінапаказ і канцэрт, а ўвечары праспект Незалежнасці перакрыюць для велапрабегу «Веласіпедыст, дай агню!».

Аўтамабільны рух па вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вул. Кірава будзе перакрыты 22 верасня з 6:00 да 24:00. Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню без аўтамабіля, пачнуцца а 14:00 і скончацца позна вечарам яркім парадам альтэрнатыўных аўтамабілю сродкаў перамяшчэння.

У праграме свята:

- канцэртна-забаўляльная частка;

- пазнавальныя і актыўныя гульні для дзяцей;

- дэманстрацыя альтэрнатыўных аўтамабілям сродкаў перамяшчэння;

- конкурс на самы яркі ровар;

- выстава «Веласіпедыст і стыль»;

- бясплатнае абслугоўванне ровараў;

Кульмінацыяй мерапрыемства стане велапрабег па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Леніна да Нацыянальнай бібліятэкі, да ўдзелу ў якім запрашаюцца не толькі веласіпедысты, але і ўладальнікі іншых экалагічных відаў транспарту — ролікаў, монаколаў, скейтбордаў, самакатаў, гіраскутараў, сігвэеў. Прагулка па праспекце пачнецца а 21:00 і пройдзе ў спакойным тэмпе 15-18 км/г. Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба абавязкова абсталяваць свае сродкі перамяшчэння святлівымі элементамі.

Свята арганізаванае Міністэрствам прыроды, Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Мінскім гарадскім упраўленнем МНС, УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскім веласіпедным грамадствам, Цэнтрам экалагічных рашэнняў, Аховай птушак Бацькаўшчыны і іншымі арганізацыямі.

Мерапрыемствы прымеркаваныя да Еўрапейскага тыдня мабільнасці і падтрыманыя Еўрапейскім саюзам у межах праекта «Гарадскі веларух у Беларусі».

Праграма:

  • 16:00 — урачыстае адкрыццё і дзіцячая праграма,
  • 18:00 — выступ афіцыйных прадстаўнікоў адміністрацыі Мінска,
  • 18:00 — канцэрт гуртоў NAVI,:B:N:, «Радыёхваля»; выступ пластычнага тэатра «ІнЖэст»; экстрым-выступ веласіпедыстаў і ролераў,
  • 20:00 — шоу-конкурс святлівых ровараў «Веласіпедыст, дай агню!». Уключы фантазію: падсвятлі свой ровар святлодыёднымі лямпачкамі, стужкамі, гірляндамі або ліхтарыкамі, стань прыкметным у цемры і атрымай за гэта прыз,
  • 21:00 — самая «яркая» велапрагулка года па праспекце Незалежнасці! (Для ўсіх удзельнікаў абавязкова наяўнасць ліхтарыкаў).

Уваход вольны!