пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Корпус, Мінск

Кошт: 22.00 BYN (1 дарослы + 1 дзіця)

Музычныя падарожжы для малых

17 сакавіка

«Музычныя падарожжы для малых» — гэта інтэрактыўная музычная праграма для бацькоў і дзяцей ад 0 да 4 гадоў.

Разам з музыкамі квартэта «Aquarelle» мы будзем падарожнічаць ў далёкія і блізкія краіны, вывучаць культуру розных народаў свету і адкрываць новыя куткі планеты з дапамогай самай ўніверсальнай і зразумелай кожнаму мовы — класічнай музыкі.

17 сакавіка мы здзейснім падарожжа ў краіну мастацтва, моды і вечнага Сонца — Італію.

Пад лёгкія і жыццярадасныя мелодыі можна будзе танчыць, гуляць і нават бегаць. А чаму б і не? Калыска сусветнага мастацтва — Італія — ​​славіцца не толькі шматвяковымі культурнымі традыцыямі, але і вясёлым характарам яе жыхароў!

Інтэрактыўная музычная праграма «Музычныя падарожжы для малых» не падобная да стандартнага канцэрта і створана з улікам асаблівасцяў самых маленькіх слухачоў. Амаль хатняя нефармальная атмасфера культурнага цэнтра «Корпус» дапаможа маленькаму слухачу адчуць сябе камфортна і бяспечна, а лагодны і ўсмешлівы музычны квартэт «Aquarelle» зайграе вясёлыя і меладычныя творы з невялікімі перапынкамі, таму канцэрт не зморыць ваша дзіця.

Набыць квікт можна на bezkassira.by.

1