ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Falcon Club, Мінск

Міжнародны рэйтынгавы турнір па сквошы «Falcon PSA Squash Cup Open»

да 17 лютага

З 14 па 17 лютага 2019 года адбудзецца Міжнародны рэйтынгавы турнір па гульні ў сквош «Falcon PSA Squash Cup Open — 2019».

Турнір пройдзе ў трэці раз на сквош-кортах Акадэміі тэніса і сквоша Falcon Club пры падтрымцы PSA. Прызавы фонд турніру складзе ў катэгорыях PSA — 5 000 USD, 1500 USD у катэгорыях Men Elite і 1 000 USD Women Elite.

На 8 студзеня ў турніры зарэгістраваліся гульцы ў катэгорыі PSA з 17 краін свету: Аўстралія, Англія, Беларусь, Венгрыя, Галандыя, Данія, Егіпет, Ізраіль, Ірландыя, Італія, Малайзія, Нарвегія, Партугалія, Расія, Украіна, Францыя, Чэхія. Рэгістрацыя ў катэгорыях Men Elite і Women Elite адкрыта да 4.02.2019г.

Арганізатар турніру: Акадэмія тэніса і сквоша Falcon Club з'яўляецца першым і адзіным спартыўна-забаўляльным комплексам у Беларусі, які арганізоўвае міжнародны турнір па сквошы ўжо 3-ці год запар. Дзякуючы сертыфікаваным кортам па сусветным стандартам і камандзе прафесіяналаў гульні ў сквош, турнір штогод расце па колькасці ўдзельнікаў і атрымлівае большую ўвагу з боку грамадскасці і СМІ.

Не прапусціце адну з галоўных спартыўных падзей года ў Беларусі сярод спартсменаў і аматараў сквоша. Далучайцеся ў якасці ўдзельніка ці заўзятара. Чакаем вас 14 - 17 лютага ў Акадэміі тэніса і сквоша Falcon Club!

Уваход для заўзятараў вольны!

16 лютага Falcon Club 11:00
17 лютага Falcon Club 11:00
1