сб

10

ндз

11

пн

12

аўт

13

ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

Месца: Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Мінск

Кошт: 9.50 - 13.50 BYN

«Мэры Попінс»

да 09 снежня

Звычайная раніца ў сонным прадмесці Лондана: Паштальён і Палісмэн абмяркоўваюць навіны, адмірал Бум чакае нападу іншапланецян, міс Кларк занятая выхаваннем сваёй сабакі, прадстаўнікі сямейства Бэнкс снедаюць…

Містэр Бэнкс спяшаецца на працу «рабіць грошы», місіс Бэнкс спазняецца на пасяджэнне Дабрачыннага камітэта, іх дзеці — Майкл і Джэйн — застаюцца адны. Менавіта таму сямейства Бэнкс «мае патрэбу ў самай лепшай гувернантцы з самым маленькім заробкам».

З'яўленне незвычайнай гувернанткі Мэры Попінс змяняе жыццё ўсяго прыгарада. Аказваецца, можна лётаць, размаўляць са статуямі, разумець мову звяроў, бачыць чароўныя сны, у якіх Каралеўская кобра распавядае аб адзінстве ўсяго існага!

Бацькоў Майкла і Джэйн раздражняе новая гувернантка, і яны яе звальняюць. На месца Мэры Попінс прыязджае жудасная міс Эндру, якая наводзіць свае парадкі, тэрарызуючы і дзяцей, і дарослых.

Прадмесця пагражае небяспека! Яго жыхары гуртуюцца і выступаюць супраць агульнага ворага. Хто ж прыйдзе ім на дапамогу?..