аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Кінатэатр «Цэнтральны», Мінск

Мастак унутры мяне

26 лістапада - 13 снежня

Аўтары — выпускнікі школы мастацтваў «Дзівіна Гармонія».

Месца правядзення: кінатэатр «Цэнтральны» (г. Мінск, пр.Незалежнасці, 13).

У кожнага чалавека засталіся дзіцячыя мары, якія не рэалізаваліся. Хтосьці марыў граць на гітары, нехта танчыць, а хтосьці маляваць, пісаць карціны …

«Мастак ўнутры мяне» — гэта выстава жывапісу, дзе людзі, якія спраўдзілі сваю мару, дзеляцца сваёй творчасцю, натхняюцца самі і натхняюць іншых прайсці няпросты творчы шлях і адкрыць мастака ў самім сабе!

У экспазіцыі прадстаўлены пейзажы і нацюрморты, партрэты і жанравыя кампазіцыі, выкананыя ў акварэлі, алейным жывапісе, у розных тэхніках. Усе карціны напісаныя людзьмі, якія яшчэ зусім нядаўна думалі, што жывапіс — гэта не пра іх. Паглядзеўшы працы выставы вы паверыце, што не позна навучыцца таму, пра што даўно марылі!

Уваход вольны!

1