чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Мінск

«Максім Грэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы»

06 снежня

6 снежня а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца мерапрыемства «Максім Грэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы», прысвечанае 100-годдзю заканчэння Першай сусветнай вайны і 125-годдзю з дня нараджэння ўдзельніка гэтай вайны пісьменніка Максіма Гарэцкага (18.02.1893 — 10.02.1938).

Асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону — таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы, буйны вучоны, гісторык і тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нацыянальнае адраджэнне, клапатлівы педагог, арганізатар літаратурнага руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай народнай творчасці — Максім Іванавіч Гарэцкі пакінуў яскравы след ў гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства, унёс велізарны ўклад у фарміраванне нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага:

  • на падставе матэрыялаў з фондаў музея была створана і прадстаўлена наведвальнікам (27.02.2018) перасоўная выстаўка «Максім Гарэцкі: Ахвярую сваім «Я»» (аўтар — вядучы навуковы супрацоўнік Саўген П.М.);
  • праведзена навукова-практычная канферэнцыя «ХХVІ Гарэцкія чытанні «Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць»» (19.04.2018);
  • з выстаўкай «Максім Гарэцкі: Ахвярую сваім «Я»» музей удзельнічаў у Дні беларускага пісьменства (г. Іванава, 2.09.2018);
  • у межах музейнага праекта «Літаратурнае падарожжа» у партнёрстве з бібліятэкай імя Д.Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі) ажыццёўлена вандроўка гарэцказнаўцаў, літаратараў, музейных супрацоўнікаў на радзіму М. Гарэцкага — у вёску Багацькаўка, і ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію (14.09.2018).

Прэзентацыяй аўдыёкампазіцыі «Максім Гарэцкі. Дыямант у пабітым шкле. Споведзь разняволенай душы» Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры завяршае юбілейны год Максіма Гарэцкага. Аўтры аўдыёпраекта — рэжысёр і акцёр Беларускага радыё Алег Вінярскі і журналіст і выдавец Кастусь Антановіч. На дыску сабраны не толькі знакавыя творы Максіма Іванавіча, але і вершы Янкі Купалы, песні Еўфрасінні Гарэцкай (маці пісьменніка) у выкананні гурта «Калыханка». У выкананні Алега Вінярскага прагучаць урыўкі з аповесці М. Гарэцкага «Ціхая плынь».

На мерапрыемства запрошаны гарэцказнаўцы, літаратары, прыхільнікі творчасці Максіма Гарэцкага.

Кантактны тэлефон: 334-56-21.

Уваход вольны!

1