аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Корпус, Мінск

Кошт: 40.00 BYN

Майстар-клас «Як перастаць зацыклівацца?»

31 сакавіка

Вядучая: Карповіч Кацярына — акрэдытаваны кагнітыўна-паводніцкі тэрапеўт, вядучая адукацыйнага youtube-канала «Псіхалогія Што?».

Працягласць: 3,5 гадзіны уключаючы адзін перапынак на 15-20 хвілін.

Кошт: 40 BYN

Купіць на bezkassira.by  (ТОЛЬКІ 20 МЕСЦАЎ!)

Інфалінія: +375 (44) 418-20-21

Кагнітыўная гнуткасць — гэта здольнасць адмовіцца ад не карыснага ладу мыслення і пераключыць увагу на пошук і выпрацоўку больш здаровых і карысных сцэнарыяў. Людзі з кагнітыўнай гнуткасцю ўмеюць разглядаць мноства варыянтаў развіцця падзей, што дазваляе ім праяўляць дальнабачнасць ў складаных жыццёвых сітуацыях.

У праграме майстар-класа:

1. Спектральнае разуменне здольнасці змяняць свае ўстаноўкі. Кантынуум кагнітыўнай гнуткасці.

2. Нейрабіялогія кагнітыўнай гнуткасці: задняя і пярэдняя паясныя звіліны.

3. Неабходныя ўмовы развіцця гнуткасці:

- фізіялагічныя ўмовы, рэжым дня, сну і харчавання

- псіхалагічныя ўмовы: навучанне ўсвядомленасці і праца з кагнітыўнай гнуткасцю праз дыстанцыяванне і зніжэнне эмацыйнай рэактыўнасці.

Практыка: тэхнікі дыстанцыяваньня і усвядомленасці.

4. Усталёўкі мыслення (перакананні), якія перашкаджаюць развіццю кагнітыўнай гнуткасці.

Практыка: праца з ўстаноўкамі — тэхніка контр-перакананняў.

Што атрымаюць ўдзельнікі:

• разуменне магчымых прычын свайго «зацыклення» і перашкод да развіцця гнуткасці;

• веданне пра неабходныя ўмовы развіцця здольнасці змяняць свае ўстаноўкі;

• магчымасць распазнаць свае негатыўныя перакананні і выбраць спосаб працы з імі;

• практычнае прымяненне тэхнік усвядомленасці;

• вопыт трэніроўкі змены сваіх перакананняў.

Гэты майстар-клас карысны:

• тым, у каго ёсць цяжкасці пераключэння і канцэнтрацыі ўвагі;

• практыкуючым медытацыю і тым, хто хоча пачаць яе практыкаваць;

• усім, хто цікавіцца працай мозгу.

1