аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа, Мінск

Літаратурна-музычная імпрэза «А Коласа паэзія жыве…»

26 сакавіка

26 сакавіка а 16:30 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза «А Коласа паэзія жыве…» народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія» (г. Вілейка).

У праграме мерапрыемства спалучацца два віда мастацтва: музычнае і літаратурнае. Музычнай дамінантай вечара будзе канцэрт народнага калектыву аўтарскай песні «Элегія» — удзельніка, лаўрэата, дыпламанта абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў. На сённяшні дзень «Элегія» мае ў сваім рэпертуары звыш за 90 уласных і напісаных на вершы беларускіх паэтаў песень. Частка з іх прагучыць у жывым выкананні для ўдзельнікаў творчай вечарыны.

Паэтычную афарбоўку мерапрыемства набудзе дзякуючы дэкламаванню верашаў Якуба Коласа і іншых беларускіх і рускіх паэтаў у выкананні ўдзельнікаў калектыву. Аўтары-выканаўцы, паэты «Элегіі» маюць свае паэтычныя зборнікі. Вершы і песні калектыву неаднойчы гучалі на Беларускім радыё і тэлебачанні, друкаваліся ў рэспубліканскіх часопісах і газетах, нотных і паэтычных зборніках.

У творчай вечарыне возьмуць удзел знакамітыя мастакі, літаратары, навукоўцы, шырокая грамадскасць.

1