чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск

Лекцыя «Ці ёсць альтэрнатыва дыскурсу мілітарызму ў пачатку 21-га стагоддзя?»

07 снежня

Пачатак Першай сусветнай вайны быў адзначаны асабліва распаўсюджаным у грамадстве «мілітарысцкім духам і энтузіязмам». У Нямеччыне гэты дух спрыяў мабілізацыі грамадства, чальцы якога адчулі сябе часткамі адной згуртаванай сакральнай нацыянальнай супольнасці. Менавіта ад імя гэтай супольнасці (Volksgemeinschaft) праз 20 гадоў пачалі выступаць нацыянал-сацыялісты.

Дух мілітарызму стаў найважнейшай умовай вайны, таму што служыў апраўданнем іерархіі, дысцыпліны, паслушэнства, кантролю і цэнтралізацыі. Усё гэта было б немагчыма без патрыярхату і спецыфічных ідэалаў мужчынскага братэрства, для якога і гвалт над жанчынамі ў ходзе ваенных дзеянняў прыраўноўвалася да заваёвы чужой тэрыторыі і таму лічыўся цалкам легітымным.

Праз 100 гадоў пасля завяршэння Першай сусветнай вайны мілітарысцкі дух зноў знаходзіць сваіх прыхільнікаў па ўсім зямным шары. Неакансерватары і палітыкі-папулісты схільныя перабольшваць магчымую пагрозу цэласнасці і стабільнасці нацыі, каб зняць з сябе адказнасць за няўдачы сацыяльнай інтэграцыі.

У сваёй лекцыі і ў рамках дыскусіі пасля яе мне хацелася б абмеркаваць не толькі найважнейшыя складнікі мілітарысцкага дыскурсу, але і кантэксты, у якіх ён фармаваўся 100 гадоў таму і працягвае фармавацца сёння. А таксама прапанаваць абгрунтаванне неабходнасці і магчымасці сёння падтрымліваць ідэю мірнага развіцця.

Вольга Шпарага — філосаф, кандыдат філасофскіх навук, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» ECLAB. Вучылася філасофіі ў Беларусі і Германіі. Уваходзіць у навуковы савет часопісаў The Ideology and Politics Journal, The Interlocutor і pARTisan, а таксама філасофскай кніжнай серыі Libri Nigri. Стажыравалася ў Рурскім універсітэце г. Бохума і універсітэце Фрайбурга (Германія), у Цэнтры тэарэтычных даследаванняў у Празе, Тэхналагічным універсітэце Варшавы і New School (Нью-Ёрк, ЗША). З'яўляецца аўтаркай манаграфій «Супольнасць-пасля-Халакосту: на шляху да грамадства інклюзіі» і «Абуджэнне палітычнага жыцця: Эсэ пра філасофію публічнасці», навуковай сурэдактркай сямі калектыўных манаграфій.

Мерапрыемства ў Facebook.

Уваход вольны!