чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

Месца: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», Мінск

Лекцыя «Перагружаны свет: канкуруючыя канцэпцыі сусветнага парадку ў 1918-1919 гг.»

08 снежня

Лекцыя доктара Ёрн Леанхарда«Перагружаны свет: канкуруючыя канцэпцыі сусветнага парадку ў 1918-1919 гг.» 

Лекцыя прысвечана глабальнай гісторыі пасляваеннага ўладкавання свету паміж 1918-1923 гг. Супярэчнасці, чакання палітыкаў, з'яўленне новых і трансфармацыя старых ідэй і палітычных прынцыпаў (ад нацыяналізму да каланіялізму) сталі ў нейкай ступені «непасільным грузам» для палітычнай эліты і свету. Акрамя таго, усе хацелі знайсці ідэю, якая не дапускала б у далейшым войнаў.

У сваёй лекцыі прафесар Леанхард раскажа пра тое, што азначала барацьба розных канцэпцый бачання Еўропы і свету пасля 1918 года для далейшага вопыту ХХ стагоддзя. Тое, як скончылася Першая сусветная вайна, мае прамое дачыенне да наступнай эпохі. Гэтая тэматыка і стала прадметам даследавання ў новай кнізе прафесара Леанхарда.

Доктар Ёрн Леанхард (Германія) — адзін з вядучых экспертаў па сучаснай еўрапейскай гісторыі, з'яўляецца судырэктарам Фрайбургскага інстытута перспектыўных даследаванняў (FRIAS) і прафесарам кафедры гісторыі Універсітэта Фрайбурга. Яго кніга «Скрыня Пандоры: гісторыя Першай сусветнай вайны» стала навуковым бестселерам і адной з галоўных публікацый, якія выйшлі да 100-годдзя пачатку вайны.

Мерапрыемства ў Facebook.

Уваход вольны!

1