ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Лекцыя «(Не)традыцыйныя каштоўнасці: як выглядаюць цяпер і чаго чакаць у будучым?»

15 лістапада

Што сапраўды пагражае традыцыйным каштоўнасцям, калі казаць пра сям'ю, гендар і сэксуальнасць? І якія менавіта каштоўнасці лічыць «традыцыйнымі»? Ці трапляе сюды падпарадкаванне старэйшым і гвалт у сям'і? Калі СНІД дагэтуль называюць «чумой XX стагоддзя», то чым тады быў сіфіліс, якім у арміі Расійскай імперыі апынуўся заражаны кожны пяты?

Чым абрэвіятура CRISP* можа быць страшней літар ЛГБТ? Як нараджальнасць звязаная з легалізацыяй аднаполых сем'яў? На гэтыя і некаторыя іншыя тэмы мы пагаворым з Алексай Цім: спецыялісткай па гендарных даследаваннях, якая працуе навуковай журналісткай і піша кнігу пра нестандартную сэксуальнасць.

*CRISP — clustered regularly interspaced short palindromic repeats — фрагменты ДНК, якія выкарыстоўваюцца ў геннай інжынерыі.

Мерапрыемства ў Facebook.

Абавязковая рэгістрацыя. Пра месца правядзення будзе паведамлена дадаткова, таму важна ўказваць карэктныя адрасы электроннай пошты.

Уваход вольны!