пн

13

аўт

14

ср

15

чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск

Кошт: 3.00 BYN

«Кубак шампіньёнаў з музеем Багдановіча» ў межах «Ночы музеяў»

17 мая

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на штогадовую акцыю «Ноч музеяў», якая гэтым разам збярэ ўсіх прагных да перамогаў і рэкордаў. Наведвальнікаў чакае праграма на любы густ: цягам свята можна заставацца гледачом і стаць сведкам новых перамог, а можна самому стаць пераможцам.

Падбадзёрыцца перад пачаткам спаборніцтваў дапамогуць «стадыённыя» гімны ад «Спеўнага сходу» на чале з Сяргеем Доўгушавым.

На адкрыцці выстаўкі з удзелам пераможцаў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча можна будзе пачуць не толькі пра літаратурныя перамогі вядомых аўтараў, але і пра шлях да поспеху, на якім сустракаліся і паразы.

Адной з галоўных падзей «Ночы музеяў» стане паэтычнае спаборніцтва «Мінскі рахунак». Па аналогіі з вядомым спаборніцтвам паміж асілкамі ў Гамбургу паэты самі выберуць мацнейшага з іх, а аматары творчасці змогуць падтрымаць свайго фаварыта.

 Цягам свята вас чакае выступ гуртоў «Ketri», «PyLai» і Георгія Дабро.

Ахвотных да актыўнасцяў будуць чакаць адмысловыя пляцоўкі з магчымасцю прыняць удзел у разнастайных спаборніцтвах — сур'ёзных і не вельмі: шашкі-«пстрычкі», «шуфлядка», «літаратурны кракадзіл», «папера, нажніцы, камень», збіранне кубіка Рубіка, настольныя гульні, марафон ад Вільні да Мінска па «Зачараваным царстве», музейны квэст па экспазіцыі і іншыя. Прымаць удзел у іх можна як камандай, так і індывідуальна. Найбольш кемлівыя, моцныя і спрытныя атрымаюць прызы ад Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і партнёраў: Саюза беларускіх пісьменнікаў, кампаній lstr.bysupertoys.by, symbal.by, «Будзьма беларусамі!».

Уваходны квіток у музей — 3 руб.

Таксама можна набыць адзіны квіток у тры музеі: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Літаратурны музей Петруся Броўкі — 5 руб.

 

Пачатак — 18 мая 2019 года а 17:00

1