ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Корпус, Мінск

Корпус кажа: цыкл нясумных лекцый па панядзелках

да 25 лютага

«Вучыцца трэба заўсёды», — сцвярджаюць #cultHEROES, дэкларуючы свае прынцыпы адсутнасцю канікул у такім звыклым і родным для Корпуса цыкле Нясумных лекцый «Корпус кажа». Не змяняючы традыцыі, ужо больш за год, кожны панядзелак мы запрашаем падзяліцца ведамі з дапытлівай публікай спецыялістаў сваёй справы. Можна смела сцвярджаць, што ў Мінску ёсць «стабільнасць», і жыве яна ў культ. цэнтры «Корпус» у выглядзе бясплатных і даступных для спасціжэння вечарамі панядзелкаў ведаў на зусім розныя тэмы.

У наступны панядзелак — 4 лютага — слухаем чарговую Нясумную лекцыю цыклу «Корпус кажа» на тэму English throughout ages («Англійская мова, што праходзіць праз стагоддзі»). Лекцыя пройдзе на англійскай мове з перакладам.

Mahsa Zare (Bachelor's Degree in English Language and Literature (Allameh Tabatalai University), Master's Degree in English Language and Literature (Shiraz University), вядучы выкладчык-носьбіт мовы студыі POLYGLOT.BY) прысвеціць сваю лекцыю арыгінальнай Англійскай мове. Раскажа пра тое, як і пад якім уплывам англійская мова змянялася, чаму яна стала ўсеагульнай і інтэрнацыянальнай мовай, і якая будучыня яе чакае.

Дзелімся раскладам лекцый «Корпус кажа» на люты:

11 лютага // Ксенія Рушка, урач-патолагаанатам РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі РНПЦ анкалогіі ім. М.М. Аляксандрава.

Тэма: Пытанне жыцця і смерці: чаму патолагаанатам можа аказацца самым важным лекарам.

18 лютага // Кацярына Карповіч, кагнітыўна-паводніцкі тэрапеўт і вядучая канала «Псіхалогія Што?»

Тэма: 5 перашкод да поспеху, пра якія будысты ведалі яшчэ 2500 гадоў таму.

25 лютага // Human Constanta.

Тэма: Інфармацыйная бяспека.

Уваход вольны!

18 лютага Корпус 20:00 Уваход вольны!
25 лютага Корпус 20:00 Уваход вольны!
1