чц

16

пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

Месца: Інстытут імя Гётэ, Мінск

Кінапраект «19/19 - Нямецкія фільмы ў арыгінале»

да 19 снежня

У Інстытуце імя Гётэ ў Мінску пачынаецца восеньская серыя кінапраекта «19/19 - Нямецкія фільмы ў арыгінале», дзе мы штомесяц а 19:00 19-га чысла паказваем адборныя нямецкія фільмы на нямецкай мове з субтытрамі. 

Спецыяльна для восеньскага сезону з велізарнай колькасцю свежага кінаматэрыялу мы адабралі фільмы з няпростымі, неадназначнымі тэмамі, якія аднак падаюцца гранічна проста, нават з гумарам. Не пабаяліся мы і адкрыта экзістэнцыяльных пытанняў, адназначнага рашэння якіх не існуе. Мы будзем рады, калі нашыя фільмы выклікаюць у вас не толькі яркія эмоцыі, але і дадуць тэмы для захопленых гутарак з сябрамі і блізкімі.

Усе кінапаказы 19/19 з'яўляюцца бясплатнымі.

Усе фільмы будуць паказаны на нямецкай мове з рускімі субтытрамі.

Уваход вольны!

1