аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Беларускі дзяржаўны музычны тэатр, Мінск

Працягласць: 3 гадзіны 15 хвілін

Кошт: 15.50 - 19.50 BYN

«Кажан»

да 10 ліпеня

Іаган Штраус напісаў партытуру аперэты «Кажан» усяго за шэсць тыдняў. Кавалачак вясёлай хронікі роднага, любімага горада, убачаны яго мастаком, — вось што такое «Кажан». «Кажан» — плоць ад плоці Вены гэтак жа, як і ўся творчасць Іагана Штрауса.

Дзеянне спектакля будуецца па законах гульні, падману, вясёлага розыгрышу. Усе хаваюцца пад маскамі, кожны выдае сябе за каго-небудзь іншага: служанка за спадарыню, прыхільнік за мужа. Кожны акт мае сваю ўласную танальнасць: грацыёзная бытавая камедыя ў першым акце, бурны разліў хмельнага свята ў другім і камічны, гратэскавы трэці акт, які растлумачвае ўсе непаразуменні.

Прэм'ера «Кажана» адбылася 5 красавіка 1874 года. Праз два гады аперэта налічвала ўжо сто паказаў у адной толькі Вене. Пасля пачуўся ашаламляльны поспех у Парыжы, потым яна заваявала падмосткі Англіі, Італіі, Расіі, Скандынавіі, Амерыкі, Індыі, Аўстраліі.

«Кажан» ўступіў у другое стагоддзе. Пастаноўка не сыходзіць са сцэн і афіш, яе аркестравыя і вакальныя нумары выконваюцца ў сімфанічных канцэртах лепшымі музыкантамі свету. Неўвядальнае зачараванне яе мелодый усё гэтак жа ўражвае гледачоў.

1