чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

ср

28

Месца: Бар «Траецкі магнат», Мінск

Кашлаты Вох

29 верасня

Часта можна прачнуцца сярод ночы і задаць сабе шмат дзіўных пытанняў, на якія так складана адказаць з першага (ці нават з апошняга) разу. А вось іншым разам можна не прачнуцца і павандраваць у сваёй утульнай галаве-цытадэлі вечнага лета. На дзьмухаўцах-парашуціках дакрануцца пальцамі да вясёлых вожыкаў, патаньчыць з марскімі прыгажунамі, адчыніць дзверы і стварыць новы Сусвет.

Павуцінкамі слінак аб'яднаць рэчаіснасць і летуценныя думкі, розныя агрэгатныя станы аб'яднаць праз алхімічныя працэсы і ў выніку атрымаць ключ - Чырвонае Вока!

Чырвонае Вока - сучаснае боства розумаў шматлікіх адэптаў начных тусовак і вясёлых вечарын.

КАШЛАТЫ ВОХ feat. БУЛЬБІНГЕМ & ALEX BURN

Запіс, звядзенне і майстарынг: студыя «Stinger Records», красавік-жнівень 2018 года

Музыка: Аляксей Самкевіч & Кашлаты Вох, Мікалай Дземідовіч, Аляксей Захараў, Аляксей Каспяровіч

Словы: Аляксей Самкевіч, Мікалай Дземідовіч, Аляксей Захараў, Вячка Красулін

Музыкі:

КАШЛАТЫ ВОХ:

- Мікалай Дашыневіч (дуда, бэк-вакал)

- Аляксей Самкевіч (праграміраванне, бэк-вакал)

- Аляксандр Ажмякаў (ударныя)

- Віталь Пермякоў (бас, бэк-вакал)

- Амір Шадзі (гітары, бэк-вакал)

- Вячка Красулін (вакал, бэк-вакал)

БУЛЬБІНГЕМ:

Мікалай Дземідовіч (вакал, трамбон)

Аляксей Захараў (вакал, бэк-вакал)

ALEX BURN:

Аляксей Каспяровіч (баян, бэк-вакал)

Уваход вольны!