ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск

Кошт: 9.00 BYN

«Каралева прыгажосці з Лінэна»

да 09 лютага

Чалавечая прырода дзіўная, капрызная і помслівая, людзі найчасцей глухія і жорсткія адно да аднаго, яны схільныя да гвалту… і ўсё ж… не безнадзейныя. Так думае і пра гэта піша ірландскі драматург Марцін МакДонах. У «Прыгажуні з Лінэна*» смяротна ваююць за сваё шчасце старая бездапаможная маці Мэг і самотная і няшчасная дачка Морын. Тэмперамент у абедзвюх гераінь зашкальвае за ўсе магчымыя межы, таму разборкі выглядаюць то фарсам, то сапраўдным «кухонным баевіком». У ход ідуць любыя сродкі — ад банальных скандалаў да дэманстрацыі папер з вар’ятні. У фокусе найбольш моцных эмацыйных станаў — жаданне кахання і роспачы з-за яе адсутнасці — пераплятаюцца дзве найбольш важныя тэмы: эміграцыя і адносіны паміж бацькамі і дзецьмі. Непарыўна злучаны паміж сабой пачуцці дзяцей да сваіх бацькоў і пачуцці, якія адчуваюць мігранты да сваёй Радзімы.

*Мястэчка Лінэн — дробнае мястэчка. Пара вузкіх аўтамабільных дарог, гасцініца, некалькі крам, пабаў і царква. Лінэн — адно з найпрыгожых месцаў Ірландыі — робіцца змрочнай клаакай, цэнтрам стасункаў маткі і дачкі, эмігранта і Радзімы, тут пульсуюць каханне і яе поўная нябытнасць… «У рай бы на імгненне, пакуль чорт цябе не забраў!»

1