аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: У розных месцах

Акустычны тур Uzari

да 31 мая

UZARI рушыць ў акустычны тур, у якім зможа зайграць кожны беларус

Яшчэ нядаўна акустычныя аранжаванні папулярных песень артысты выпускалі толькі ў якасці прыемнага бонуса для самых адданых прыхільнікаў. Цяпер гэта — новы трэнд, які немагчыма ігнараваць.

Музыкант, спявак і кампазітар, прадстаўнік Беларусі на конкурсе «Еўрабачанне-2015» і ўдзельнік украінскага шоу «Голас країни» UZARI рушыць ў акустычны тур у падтрымку свайго беларускамоўнага альбома «Падзяка сэрца», каб даказаць — акустыка можа быць драйвовай!

Асаблівая атмасфера, новыя песні і добра вядомыя хіты ў незвычайным гучанні забяспечаць непаўторнае ўспрыманне музыкі, глыбокай драматургіі лірычных песень і драйв інтэлігентнага рока.

Апроч магутнай музычнай праграмы UZARI падрыхтаваў сюрпрыз для гітарыстаў. Кожны зможа выступіць на канцэрце ў сваім горадзе разам з артыстам на адной сцэне. Для гэтага трэба проста вывучыць сола песні «Я выдумляю», запоўніць форму (https://forms.gle/EPJBN2QcZCamQRbW9) і прыйсці на канцэрт са сваёй гітарай. Удзельнікі флэшмобу змогуць прайсці на канцэрт безкаштоўна.

UZARI — артыст, які адмовіўся ад звыклых стэрэатыпаў айчыннай эстрады і знаходзіць свайго слухача дзякуючы адменнай энергетыцы выканання, якая не пакіне нікога абыякавым.

Акустычны тур «Падзяка сэрца» — унікальная магчымасць пачуць «жывое сэрца» UZARI.

Набыць квіткі можна на сайце: https://band.link/uzari_acoustic

Расклад канцэртаў:

18.05 — Гродна (Цэнтр культуры)

24.05 — Магілёў (Cuba Club)

25.05 — Маладзечна (Red Bar)

31.05 — Віцебск (Torvald)

01.06 — Гомель (кватэрнік)

1