пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Месца: Беларуская дзяржаўная філармонія, Мінск

Кошт: 15.00 - 30.00 BYN

Канцэрт Windfield Piano Quintet у Белдзяржфілармоніі

11 студзеня

2019 год пачнецца ў Вялікай зале філармоніі з яркай падзеі, якая прэтэндуе стаць адной з галоўных у сезоне, — канцэрта Windfield Piano Quintet 11 студзеня.

Прадстаўнікі беларускай музычнай эліты, разгрупаванай, на жаль, па ўсім свеце, — Арцём Шышкоў (Германія-Бельгія), Сяргей Белазерцащ і Уладзімір Куніца (Расія), Аляксей Кісялёў (Шатландыя) зляцяцца, у прамым сэнсе гэтага слова, у Мінск, каб прадставіць публіцы вытанчаную, стылёвую, вартую лепшых філарманічных залаў, праграму — камерныя творы І.Брамса і П.Васкса.

Канцэрт 11 студзеня верне нас у «залатое» мінулае беларускай філармоніі — калі тут выступалі Д.Ойстрах, С.Рыхтэр, М.Растраповіч, М.Плетнеў, Ван Кліберн, Н.Гутман, О.Каган…, і, спадзяемся, прыадкрые дзверы у яе будучыню — калі падобныя канцэрты будуць з'яўляцца ў беларускай афішы з зайздроснай (для іншых філармоній) сталасцю.

Адзін з удзельнікаў квінтэта, вядомы беларускі піяніст Аляксей Пшанічны: «Мы не будзем казаць пра музыку, але мы будзем граць пра тое, што не заўсёды атрымліваецца выказаць словамі… Як злавіць думку, якая выслізгвае, не паспеўшы апрануцца словамі, і ўжо нават перастае быць думкай, ператвараючыся больш у адчуванне? Як перадаць словамі здагадкі падсвядомасці? Успомніць усе сны? Узяць за руку інтуіцыю?»

1