чц

6

пт

7

сб

8

ндз

9

пн

10

аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

Месца: Корпус, Мінск

Кошт: 10.00 - 20.00 BYN

Канцэрт Šuma ў Мінску

02 снежня

З удзелам:

- I/dex

- Rutvica

- Papa Bo Selektah

- Visual: suz'e

+ Прэзентацыя кліпа на трэк «Хмаркi».

Šuma запрашае на зімовы канцэрт, прысвечаны справам сардэчным. Šuma рыхтуе канцэрт, які сагрэе ўсіх. Чарговая музычная сесія прысвячаецца любові!

«Luboŭ//nieluboŭ» — аўдыё-візуальная містэрыя пры ўдзеле I/dex, ансамбля традыцыйных спеваў «Рутвіца» і віджэя suz'e.

«На канцэрце мы зробім кароткі абрад, падчас якога вы зможаце ці то адсвяткаваць сваю любоў, ці то аддаць забыццю тую, што ўжо страцілі. У любым выпадку добра паставіць рытуальную кропку — напачатку ці на прыканцы гісторыі. Зробім гэта разам!» — Šuma.

Гурт таксама прадставіць гледачу кліп на песню «Хмаркі», які быў зняты ў лістападзе ў Кіеве. Гэта гісторыя аб прыняцці і цяжкасцях любові. Любові да сябе і да іншых людзей.

Кошт:

10 BYN — першыя 50 (толькі ў Корпусе)

15 BYN — да канцэрта

20 BYN — у дзень канцэрта

Пункты продажу:

- онлайн на bezkassira.by

- культ. цэнтр Корпус

Інфалінія: +375 (44) 418-20-21

(Кожны дзень 12:00 да 23:00)