аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

ндз

24

пн

25

аўт

26

ср

27

чц

28

пт

29

сб

30

ндз

31

пн

1

Месца: Беларуская дзяржаўная філармонія, Мінск

Кошт: 12.00 - 14.00 BYN

Канцэрт «Польская духоўная музыка эпохі барока»

16 сакавіка

16 сакавіка 2019 г. у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт «Польская духоўная музыка эпохі барока». У канцэрце бяруць удзел: ансамбль «Камерныя салісты Мінска», мастацкі кіраўнік і дырыжор — Дзмітрый Зубаў, камерны хор « SALUTARIS«, мастацкі кіраўнікВольга Янум, а таксама салісты — Таццяна Гаўрылава (сапрана), Ірына Кучынская (сапрана), Дзяніс Жыгуноў (бас), Віталь Амбражэвіч (бас).

 

У праграме канцэрта прагучаць творы найбуйнейшых майстроў польскай духоўнай музыкі XVII-XVIII стагоддзяў: Барталамея Пенкеля, Адамa Яжэмбскага, Марціна Мяльчэўскага, Станіслава Шажынскага, Гжэгажа Гарчыцкага. Гэтыя імёны мала вядомыя сучаснаму слухачу, а між тым, у свой час яны былі гонарам Польшчы. Іх музыку — пышную, маляўнічую і абсалютна супастаўную з лепшымі ўзорамі еўрапейскага барока — ведалі і высока цанілі па ўсей Еўропе.

Адным з найбольш важных кампазітараў ранняга барока быў Барталамей Пенкель, які ў 1633-37 гг. займаў пасаду арганіста Каралеўскай капэлы ў Варшаве, а з 1658 г. і да смерці ў 1670 г. узначальваў капэлу ў Вавельскім саборы ў Кракаве. Імша і матэт — асноўныя жанры ў творчасці гэтага кампазітара.

Марцін Мяльчэўскі праславіўся як аўтар інструментальнай і духоўнай музыкі. Як і Пенкель ён быў адным з самых аўтарытэтных кампазітараў свайго часу, служачы спачатку ў каралеўскай капліцы Караля Уладыслава IV Вазы у Варшаве, а затым у якасці капельмайстра біскупа Карла Фердынанда Вазы у Вроцлаве.

Мы вельмі мала ведаем пра жыццё Станіслава Шажыньскага, невядомымі застаюцца нават гады яго жыцця. Творы Шажыньскага, якія захаваліся да нашага часу, датаваныя перыядам 1692 -1713 гг. У гэты час ён працаваў у капэле горада Ловіч, дзе і знайшліся рукапісы яго сачыненняў, у тым ліку адзіная копія санаты для 2-х скрыпак і Basso continuo, аднаго з самых вядомых інструментальных твораў польскага барока.

Яшчэ адзін буйны майстар польскага барока — Гжэгаж Гарчыцкі, яшчэ пры жыцці быў празваны «польскім Гендэлем». Сярод захаваных твораў Гарчыцкага асабліва выбітнымі лічацца «Conductus funebris» - жалобныя спевы на смерць караля Аўгуста ІІ (1734), дзве часткі з якіх увайшлі ў праграму канцэрта.

КВІТКІ
1