пт

17

сб

18

ндз

19

пн

20

аўт

21

ср

22

чц

23

пт

24

сб

25

ндз

26

пн

27

аўт

28

ср

29

чц

30

Месца: Палац Рэспублікі, Мінск

Кошт: 48.00 - 183.00 BYN

Канцэрт Наталлі Арэйра — 21 сакавіка ў Палацы Рэспублікі

21 сакавіка

21 сакавіка Палацы Рэспублікі выступіць Natalia Oreiro (Наталля Арэйра). Мінск стане адным з першых гарадоў, якія спявачка наведае ў Unforgettable tour - 2019.

Наталля Арэйра — любімая мільёнамі гледачоў спявачка і актрыса. Зорка серыялаў сярэдзіны 90-х гадоў нарадзілася ў Уругваі, праславілася далёка за межамі сваёй краіны. У 1998 годзе на расійскіх экранах з'явіўся серыял «Дзікі анёл», які прынёс Наталлі Арэйра неверагодную вядомасць. За развіццём гісторыі кахання паміж выхаванкай беднага царкоўнага прыходу Мілаграс і багатым спадчыннікам сям'і Дзі Карла Іва з заміраннем сэрца назіралі мільёны гледачоў па ўсім свеце.

Наталля Арэйра не толькі акцёрка і зорка серыялаў, але і бліскучая спявачка, якая валодае цудоўным запамінальным голасам. Яе песні «Cambio dolor», «Me Muero De Amor», «De Tu Amor», «Como Te Olvido» сталі сапраўднымі хітамі. У 2018 годзе яна ўзрадавала сваіх прыхільнікаў, запісаўшы два сінглы, што прысвечаныя Чэмпіянату свету па футболе ў Расіі.

Наталля Арэйра — адна з самых вядомых замежных выканаўцаў у нашай краіне. У 2019 годзе яна прыедзе ў Мінск з новай праграмай. 21 сакавіка гасцей чакае двухгадзіннае шоу Наталлі Арэйра з удзелам яе танцораў і музыкаў. У праграме прагучаць новыя песні і, вядома, хіты, без якіх не абыходзіцца ні адзін канцэрт спявачкі.

КВІТКІ
1