пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Месца: Prime Hall, Мінск

Кошт: 44.00 - 94.00 BYN

Канцэрт гурта «Воплі Відоплясова» — 15 лютага ў Prime Hall

15 лютага

Яны заўсёды здзіўляюць гледачоў сваёй харызмай, шалёнай энергетыкай і драйвам, феерыяй гуку і нестандартнымі музычнымі рашэннямі. Спецыяльна да Дня ўсіх закаханых легендарны ўкраінскі калектыў «Воплі Відоплясова» падрыхтаваў для беларусаў асаблівую праграму: 15 лютага на сцэне сталічнага Prime Hall музыканты зладзяць па-сапраўднаму рок-н-рольны феерычны канцэрт.

«Воплі Відоплясова» называюць легендай украінскай рок-сцэны і заснавальнікамі ўкраінскага рок-н-ролу і этна-року, бо менавіта яны сталі першымі рокерамі, якiя выконваюць песні на ўкраінскай мове. За больш чым 30-гадовую творчую дзейнасць большасць песень «ВВ» ужо можна лічыць народнымі, бо такія хіты як «Вясна», «Танцi», «Дзень народження» ведаюць сотні тысяч людзей ва ўсім свеце і заўсёды сустракаюцца гледачамі з радасцю і захапленнем. Да таго ж, нязменнага лідара «ВВ» Алега Скрыпку можна смела назваць паслом украінскай культуры ў Беларусі і беларускай ва Украіне. Такія песні як «Танцi» і «Краіна Мрій» перакладзены на беларускую мову і заўсёды на выступах у Беларусі выконваюцца на нашай роднай мове.

У новую феерычную праграму ўвайшлі лепшыя хіты «ВВ» за ўсе гады творчасці, а таксама гледачоў чакаюць новыя песні, якіх беларусы яшчэ не чулі. Кожны выступ «ВВ» — гэта паўнавартаснае шоу з сапраўдным аркестрам: відэаінсталяцыі, светлавое і гукавое шоу, і вядома, драйвовыя рок-н-рольныя матывы, якія прымушаюць танчыць кожнага гледача з першага акорда. «ВВ» не патрэбен ніякі дадатковы допінг, каб зладзіць разрыў у зале, бо галоўнае для іх — гэта гледачы.

— Самы моцны допінг — сцэна, гэта натуральна для артыста, таму што важны абмен энергіяй. Ты даеш яе зале — зала вяртае, гэта цябе сілкуе, гэта цябе падтрымлівае, — кажа Алег Скрыпка.

За гады творчай дзейнасці на рахунку «ВВ» 10 поўнафарматных альбомаў, 13 відэакліпаў, тысячы канцэртаў і выступаў на буйных фестывалях ва ўсім СНД. Дарэчы, сваёй назвай калектыў абавязаны Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму. У яго творы «Сяло Сцяпанчыкава і яго насельнікі» ёсць непрызнаны лакей-графаман Відаплясаў, які пісаў аднайменныя сварлівыя творы. У складзе гурта: лідар і вакаліст Алег Скрыпка — Заслужаны артыст Украіны (2005г), Сяргей Сахно (барабаны), Яўген Рагачаўскі (гітара), Аляксей Мельчанка (бас-гітара). «Воплі Відоплясова» частыя госці ў Беларусі, а ў 2018 годзе яны сталі хэдлайнерамі фестывалю LIDBEER-2018 у Лідзе.

15 лютага Prime Hall

Пачатак а 20:00

КВІТКІ
15 лютага Prime Hall 20:00 КВІТКІ
1