аўт

11

ср

12

чц

13

пт

14

сб

15

ндз

16

пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

Месца: Prime Hall, Мінск

Кошт: 83.00 - 113.00 BYN

Канцэрт гурта Tokio Hotel

15 чэрвеня

15 чэрвеня нямецкі гурт Tokio Hotel прыедзе ў Мінск, каб адзначыць 15-годдзе калектыву ў рамках сусветнага турнэ «Melancholic Paradise». У дадатак да квіткоў на канцэрт прыхільнікі могуць VIP-upgrade, які дазволяць сустрэцца з гуртом.

Самы танны варыянт «апгрэйду» каштуе 75 еўра. Ён складаецца з шасці пунктаў і ўключае прыярытэтнае права ўваходу на канцэрт, у краму мерчандайза, а таксама наведванне саўндчэка і фота з гуртом.

Самы дарагі — 3150 еўра. У гонар тура ён называецца «Меланхалічны рай» і ўключае 22 пункты, сярод якіх: пражыванне ў адным гатэлі з гуртом, спецыяльны сняданак ад гурта, спа-працэдуры, дастаўку на пляцоўку ў лімузіне, персанальнае выкананне адной песні гуртом у грымёрцы, напоі ў кампаніі куміраў і асабістыя зносіны з імі пасля канцэрта.

— Мабыць, гэта самы ўражлівы VIP-пакет, які даводзілася бачыць у заходніх артыстаў, — адзначае арганізатар канцэрта Павел Багдановіч, у паслужным спісе якога мноства сусветных зорак, уключаючы Thirty Seconds To Mars, Bring Me The Horizon і інш.

За 15 гадоў запісу Tokio Hotel разышліся па свеце тыражом больш за 10 мільёнаў асобнікаў, на рахунку гурта больш за 100 міжнародных і нацыянальных узнагарод. Праграма канцэрта будзе ўключаць лепшыя песні за ўсю кар'еру гурта.

Tokio Hotel (Германія)

з праграмай «Melancholic Paradise»

15 чэрвеня — Мінск, Prime Hall — 20:00

КВІТКІ
1