аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Рэстарацыя Rasskazov, Гомель

Кошт: 12.00 - 24.00 BYN

Канцэрт гурта Re1ikt — 14 красавіка ў Гомелі

14 красавіка

Re1ikt зайграе ўсе хіты ў рэстарацыі Rasskazov 14 красавіка.

Зараз гурт працуе над новым альбомам, але адмыслова для гамельчукоў выканае найлепшыя кампазіцыі з альбомаў «Клініка» і «Рэкі прабілі лёд», на стварэнне якіх музыкі натхніліся, калі жылі ў горадзе над Сожам. Прагучаць песні «Брудная дзяўчына», «Тры хвіліны» і іншыя.

За сваю гісторыю каманда дала безліч канцэртаў, выступіла на шматлікіх фэстах у Беларусі і за яе межамі, але ўдзельнікі Re1ikt ніколі не забываліся на тое, што станаўленне гурта адбывалася менавіта ў Гомелі, таму заўсёды радыя выступіць тут.

 

Re1ikt — гурт, які быў заснаваны ў Светлагорску, пасля яго ўдзельнікі пераехалі ў Гомель, а потым у Мінск. Музыкі спалучаюць сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калектыў выкарыстоўвае рэдкія духавыя і перкусійныя інструменты, а таксама незвычайныя гітарныя эфекты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

 

Адметная музыка Re1ikt неаднаразова адзначана ўзнагародамі ў Польшчы (сярод якіх Гран-пры і Прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі Rockowisko Hajnowka, Гран-пры фестываля Jesien Bardow, Гран-пры фестываля Wschodni Horyzont) і Беларусі («Лепшы рок-альбом», «Прыз народных экспертаў», «Прыз штатных экспертаў» - прэмія Experty.by; «Артыст года», «Альбом года» — прэмія Rock Profi; і інш.) Акрамя калектыў выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

 

Што: Сольны канцэрт Re1ikt

Дзе: Рэстарацыя Rasskazov (вул. Кірава, 90а)

Дзверы/ Пачатак: 19:00/19:30

Квіткі:

12р — першыя 50 (Рэстарацыя Rasskazov (вул. Кірава, 90а), Бар «Грыль Хаус» (вул. Кірава, 35))

18р — астатнія

24р — у дзень канцэрта на ўваходзе

Квіткі анлайн: afisha.bycard.by/solynyy_koncert_gruppy_Re1ikt

Інфалінія і дастаўка квіткоў: +37525-6473148

1