аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Клуб «Бруге», Мінск

Кошт: 20.00 BYN

Канцэрт гурта «Nytt Land»

15 красавіка

Натхнёныя традыцыямі карэнных народаў Сібіры і Паўночнай Еўропы, NYTT LAND ствараюць па-сапраўднаму эпічныя музычныя палотны. Іх музыка — гэта рыпанне снегу пад нагамі, шум ветру ў кронах дрэў і трэск рытуальнага вогнішча па-майстэрску ўплеценыя ў рытмічны стук шаманскага бубна, магічнае гучанне варгана і чароўная прыгажосць флейты. На першы погляд абсалютна простая музыка NYTT LAND дае кожнаму слухачу магчымасць дакрануцца да нечага тагасветнага і нечалавечага, схаванага глыбока ўнутры нашай падсвядомасці; што не мае нічога агульнага з рацыянальнасцю і асэнсаванасцю!

Таксама ў мерапрыемстве возьмуць удзел:

HARMONIX COLLEGE

- мінскі post-rock квартэт, якому не патрэбныя словы, каб расказаць пра тое, што крыецца ў іх унутры. Мігатлівае гучанне гітар і ўдарныя, адбівалі рытм ва ўнісон з сэрцамі сваіх слухачоў, пашыраючы прастору і, збіваючы ўсе перашкоды на сваім шляху, адпраўляюць іх душы наўпрост да зорак!

SYNAXARIA

- яшчэ адна мінская каманда, якая грае меладычны hard rock і metal, якая сваёй музыкай прыўнясе ў гэты вечар ноткі лірычнасць і рамантызму!

1