ндз

10

пн

11

аўт

12

ср

13

чц

14

пт

15

сб

16

ндз

17

пн

18

аўт

19

ср

20

чц

21

пт

22

сб

23

Месца: Beer & Wine Bar, Мінск

Канцэрт гурта Miareža — 12 лютага ў Мінску

12 лютага

12 лютага, напрадвеснi Дня ўсіх закаханых, гурт Miareža прэзентуе новую спеўна-музычную праграму. Вашай увазе будзе прадстаўлена абрадавая і пазаабрадавая лірыка беларускага памежжа, шчырыя народныя разважанні пра супярэчлівасці ўзаемаадносінаў паміж мужчынам і жанчынай, камічныя і драматычныя адценні кахання і любові, душэўныя перажыванні і роздумы над вечнымі праблемамі быцця.

Прыўкрасныя закаханыя спявачкі, стрэчаньская магія, жорсткія рамансы, акардэон і скрыпка, танга і факстроты і іншыя сюрпрызы… - што можа быць лепш?

Чакаем вас зімовым вечарам 12 лютага (аўторак).

Спецыяльны госць — Аляксей Крукоўскі, музыка, лідар капэлы «На таку».

Beer&Wine, г. Мінск, вул. Кульман, 9. Пачатак а 19-й гадзіне.

Уваход вольны. Фры данэйшн вітаецца.

Miareža - фальклорны гурт з Мінска, які выконвае традыцыйныя спевы акапэла. Увагу гурта прыцягвае спеўная культура памежжа, дзе ажурным швом перапляліся традыцыі суседніх з Беларуссю краін. Памежжа — гэта прастора, на якой сустракаюцца дзьве сутнасці, знітаваныя мяжой, і адбываецца дыялог культур. Менавіта ў спевах і праз спеў гурт спрабуе асэнсаваць гэтыя ўзаемапранікненні.

Уваход вольны!

1