аўт

16

ср

17

чц

18

пт

19

сб

20

ндз

21

пн

22

аўт

23

ср

24

чц

25

пт

26

сб

27

ндз

28

пн

29

Месца: Клуб Coyote, Мінск

Кошт: 25.00 - 38.00 BYN

Канцэрт гурта «Крама» — 17 лістапада

17 лістапада

Гурт «Крама» запісаў максі-сінгл «Да неба» і прэзентуе яго на канцэрце 17 лістапада ў мінскім клубе Coyote. Максі-сінгл выдаецца на фізічных носьбітах — кампакт-дысках — і змяшчае запісы трох песень. «Да неба» прысвечаная памяці мастака і паэта Міхала Анемпадыстава — «Крама» аднавіла даўнюю малавядомую кампазіцыю групы «Бонда», дзе Ігар Варашкевіч быў вакалістам. Студыйную версію нарэшце атрымала трэцяя частка песеннай гісторыі пра Стэфку — «Стэфка пра 30 год». Трэці трэк — абсалютна новая песня «Не твая вайна», створаная ў лепшых традыцыях гэтай легендарнай беларускай каманды.

На працягу гісторыі не ўсе свае студыйныя вопыты «Крама» лічыла ўдалымі, але на гэты раз запісвалася на польскай студыі Rembrandt у Беластоку, мастэрынгам займаўся вядомы спецыяліст Марэк Кубік. Музыкі спадзяюцца, што ўсе тры кампазіцыі будуць запатрабаваныя і ў радыёэфірах, бо запісы якасныя, а песні як заўсёды добрыя.

У планах гурта — папоўніць і сваю не вельмі багатую калекцыю кліпаў, зняць у Кіеве відэа на песню «Стэфка праз 30 год». Ігар Варашкевіч зазначае, што «Крама», працуючы за мяжой, хоча павысіць узровень.

Акрамя песенных прэм’ер і прэзентацыі новага максі-сінгла на канцэрце 17 лістапада ў клубе Coyote традыцыйна прагучаць і любімыя народам творы гурта «Крама», можна будзе і паспяваць разам, і адчуць сапраўдную рок-атмасферу — пляцоўка клуба Coyote дазваляе гэта зрабіць.

17 лістапада, 19:00

Квіткі: танцпол 25 BYN, месцы за столікамі — 28.00 - 38.00 BYN.

Клуб Coyote, Мінск, пр. Незалежнасці, 117а

 тэл. +375 29 1906666

Інфалінія: +375 44 5517706, +375 29 8517706

 

КВІТКІ
1