пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Месца: У розных месах

Калядныя сустрэчы «Ты не адна»

да 25 студзеня

Калядныя сустрэчы для бацькоў. І тых, хто збіраецца імі стаць.

Ці магчымыя роды без болю, а лячэнне дзяцей без антыбіётыкаў? Ці патрэбныя прышчэпкі? Што такое акушэрская гематалогія і для чаго захоўваюць пупавінную кроў? Як падарваць мама-інстаграм і рабіць якасныя фота малечы на тэлефон у хатніх умовах?

Адказ на гэтыя і іншыя важныя пытанні, у фармаце «проста пра складанае» для будучых і цяперашніх бацькоў, адкрыюць мерапрыемства «Калядныя сустрэчы «Ты не адна».

10, 15,18, 22 і 25 студзеня пройдзе серыя падзей, якія падораць усім зацікаўленым асаблівыя магчымасці. Перш за ўсё, асабіста пагутарыць з тымі, хто падтрымае і накіруе ў перыяд цяжарнасці і ў родах. Упершыню дзверы адкрые РНПЦ «Маці і дзіця» дзе для гасцей выступяць вядучыя спецыялісты краіны і раскрыюць сакрэты здароўя малечы… А таксама, што вельмі каштоўна, кожны, хто наведае мерапрыемства, зможа задаць пытанні галоўнаму акушэр-гінеколагу Мінска, галоўнаму педыятру Мінска і пластычнаму хірургу!

Удзел ва ўсіх падзеях бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходная папярэдняя рэгістрацыя!

Чым здзівяць арганізатары?

Перш за ўсё, мерапрыемствы будуць максімальна інфарматыўнымі. Для гэтага распрацаваны спецыяльныя фарматы зносін спікераў і гасцей, прадумана магчымасць задаць хвалюючыя пытанні яшчэ да старту мерапрыемстваў. А самае важнае — кожны спецыяліст, які выступіць перад аўдыторыяй — прафесіянал, практык з велізарным вопытам і бязмежны фанат сваёй справы.

Па-за лекцыйнымі аўдыторыямі кожны госць зможа атрымаць бясплатную кансультацыю спецыялістаў: псіхолага і юрыста ў фармаце «сам-насам». Будучыя і цяпреашнія бацькі, вы ўпэўненыя, што сапраўды ведаеце пра ўсе сацыяльныя гарантыі, у тым ліку для таты ў дэкрэце, якія вы можаце атрымаць? Не выпусціце магчымасць праверыць вашу інфармаванасць!

Асобнае месца зойме забаўляльная праграма. Яна ж парадуе і аматараў эмацыйнага сэлфі, і тых, хто аддае перавагу карысным, практычным актыўнасцям. Прайсці «генетычную варажбц», пакінуць відэа-зварот на будучыню дзіцяці, пратэціраваць стан скуры і даведацца яе тып і, вядома ж, сфатагафавацца на адной з фотазон — гэта толькі частка таго, што чакае гасцей па-за лекцыйнымі заламі.

Кожны госць атрымае асаблівыя падарункі, возьме ўдзел у розыгрышах, у тым ліку і пластычнай аперацыі для тых, хто прайшоў праз цяжарнасць і роды.

Арганізатары актыўна вядуць сацыяльныя сеткі і дэталёва апісваюць кожную опцыю мерапрыемстваў, сачыце за суполкамі «Ты не адна».

«Калядныя сустрэчы «Ты не адна» арганізуе Камітэт па ахове здароўя і Камітэт па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, «SOS-Дзіцячыя вёскі» Беларусь, пры падтрымцы «SOS-Дзіцячыя вёскі» Польшча і амбасады Канады.

Дзе?

10 студзеня — Адкрыццё «Калядных сустрэч «Ты не адна» — Мінскі гарадскі палац культуры, Маякоўскага 129.

15 студзеня — «Асаблівыя дзеці» — Мінскі гарадскі цэнтр абслугоўвання сям'і і дзяцей — Чабатарова 6а, станцыя метро Трактарны завод.

18 студзеня — «Дзень педыятрыі» — РНПЦ «Маці і Дзіця», Арлоўская 66, уваход з боку кафэ.

22 студзеня — «Шматдзетнасць, як усвядомлены выбар» — Мінскі гарадскі цэнтр абслугоўвання сям'і і дзяцей — Чабатарова 6а, станцыя метро Трактарны завод.

25 студзеня — «Акушэрская гематалогія», закрыццё «Калядных сустрэч «Ты не адна» — Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі УЗ «6-я гарадская клінічная бальніца».

Як стаць госцем?

Прайсці папярэднюю рэгістрацыю, запоўніўшы простую форму ў сацыяльных сетках мерапрыемства:

Facebook.

Уваход вольны!

22 студзеня Мінск 10:30 Уваход вольны!
Мінск 10:30 Уваход вольны!
25 студзеня Мінск 10:30 Уваход вольны!
1