пн

14

аўт

15

ср

16

чц

17

пт

18

сб

19

ндз

20

пн

21

аўт

22

ср

23

чц

24

пт

25

сб

26

ндз

27

Месца: Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў, Мінск

Кошт: 19.00 - 33.00 BYN

Юбiлейны канцэрт да 60-годдзя барда і акцёра Вiктара Шалкевiча — 16 лютага

16 лютага

16 лютага ў Палацы Прафсаюзаў адбудзецца вялiкi юбiлейны канцэрт, прымеркаваны да 60-годдзя славутага барда Вiктара Шалкевiча. У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя новага альбома, а таксама прагучаць ужо знаёмыя слухачам, лепшыя кампазiцыi з творчасцi артыста.

«Выдумляць асаблiва нiчога не будзем — зробiм усё па-чалавечаску, традыцыйна», — каментуе Вiктар Шалкевiч.

Увогуле, 60 — гэта не тыя гады, каб спыняцца, раздзiраць на сабе вопратку i лямантаваць, маўляў, «Ах, як усё замячацельна, якi я класічны i харошы, што такую разорыну ў мастацтве пасля сябе пакiнуў!» — разважае Шалкевiч.

«Трэба жыць штодня, трэба iсцi ў той бок, адкуль пачынае свяцiць сонца, i ўсё будзе добра. Трэба бясконца захапляцца людзьмi, рэчамi i з’явамi вакол нас!»

— На сцэну разам са мной традыцыйна выйдуць мае старыя добрыя сябры гiтарыст Юры Хiлявец i пiянiст Анатоль Кандыба, — распавядае артыст. — Увогуле, на кожным канцэрце заўжды бывае нешта новае і цікавае. Юбiлейная iмпрэза тым больш не стане выключэннем!

КВІТКІ
1