чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

ср

28

Месца: Prime Hall, Минск

Кошт: 33.00 - 48.00 BYN

Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча — сёння!

25 кастрычніка

Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча ў Prime Hall

«Neuro Dubel» і сябры музыканта

25 кастрычніка ў амфітэатры Prime Hall адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча — музыканта, паэта, заснавальніка і лідара культавага беларускага гурта «Neuro Dubel».

4 жніўня 2018 года 46-гадовы Аляксандр Кулінковіч нечакана і раптоўна пайшоў з жыцця. Праз год гурту споўнілася б 30 гадоў; наступным летам Кулінковіч планаваў адзначыць юбілей канцэртам у Prime Hall, дзе «Neuro Dubel» ні разу не выступаў сольна. Цяпер музыкі адыграюць вялікую праграму без свайго лідара. Сам Кулінковіч ніколі не падкрэсліваў сваёй вядучай ролі ў гурце. «Нашы песні не маюць канкрэтнага аўтара, мы працуем разам», — казаў ён. Хоць, відавочна, замяніць яго на сцэне немагчыма.

З Аляксандрам Кулінковічам сышла эпоха. Рок-н-рол мёртвы. Але мы яшчэ не — і вялікі, нават велізарны канцэрт усё ж такі адбудзецца. Гэта будзе канцэрт памяці, успамінаў, канцэрт-пастскрыптум. Яго арганізуюць сябры і калегі музыкі. «Дзюбеля», як называў гурт сам Кулінковіч, адыграюць праграму з больш чым трыццаці песень гурта. З гуртом праспяваюць сябры і калегі А.К. — Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Юрый Стыльскі, Ігар Варашкевіч, Уладзімір Пугач, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Алесь Мышкевіч, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык, Ангус Тарнада, Lesley Knife, Дзяніс Тарасенка, «Веласіпедыстаў».

Грошы, атрыманыя ад канцэрту, пойдуць на ўсталяванне помніка Аляксандру Кулінковічу, выданне зборніка яго публіцыстыкі, а таксама альбома з фотаздымкамі гурта.

Дата правядзення: 25 кастрычніка, 19:00 (увага — канцэрт пачнецца своечасова, праграма велізарная, і трэба ўсё паспець!)

КУПІЦЬ КВІТОК