ср

14

чц

15

пт

16

сб

17

ндз

18

пн

19

аўт

20

ср

21

чц

22

пт

23

сб

24

ндз

25

пн

26

аўт

27

Месца: Корпус, Мінск

Кошт: 10.00 - 30.00 BYN

Iskra Showcase Weekend

23 лістапада - 24 лістапада

З прыцэлам на Еўропу: абвешчаны лайн-ап Iskra Showcase Weekend

23-24 лістапада ў Мінску ўпершыню адбудзецца шоўкейс-фестываль Iskra Showcase Weekend, у якім возьмуць удзел артысты з Нямеччыны, Францыі і Беларусі. Беларускіх удзельнікаў абіралі адмыслоўцы з Францыі і Нямеччыны з 153 заявак.

Фестываль будзе складацца з двух вячэрніх канцэртаў і аднадзённай адукацыйнай праграмы. Усе мерапрыемствы адбудуцца на базе культурнага цэнтру «Корпус». У пятніцу 23 лістапада ў межах электроннага канцэрта выступяць Chapelier Fou (Францыя), Intelligency, Аня Жданава, Ayva, Maximalism. У суботу 24 лістапада на сцэну выйдуць Oum Shatt (Нямеччына), Dlina Volny, Nürnberg, «Молчат дома», Lubber Louie. Пачатак абодвух канцэртаў а 18-й.

— Мэта мерапрыемства — дапамагчы беларускім артыстам атрымаць канцэрты ў Еўропе. Менавіта таму музыкаў для выступаў на Iskra Showcase Weekend папярэдне абіраюць і глядзяць на месцы практыкі — прадстаўнікі фестываляў і букінг-агенты з Нямеччыны і Францыі, — адзначае Якаб Рачак, дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Мінску, адзін з арганізатараў Iskra Showcase Weekend. — А для беларускіх гледачоў гэта магчымасць паглядзець на сваю музыку вачыма еўрапейцаў. Зразумець, што яны лічаць актуальным. І, натуральна, паслухаць цікавых еўрапейскіх артыстаў.

Oum Shatt (Нямеччына)

Акрамя гэтага ў суботу з 12 да 17 гадзін для беларускіх музыкаў і мэнэджэраў будзе адбывацца адукацыйная частка фестывалю, прысвечаная пытанням выхаду беларускіх артыстаў на еўрапейскія рынкі. Сваімі ведамі і досведам падзеляцца: Наталля Падабед — еўрапейскі агент Onuka, «ДахаБраха», Oligarkh, Shortparis ды інш.; Франсуа Адзіж’е — прадстаўнік фестывалю Europavox (Францыя); Крысціан Морын — куратар міжнароднага фестывалю Pop-Kultur (Нямеччына); Жан-Мішэль Дзюпа — букер фестываляў Stereolux і Le Printemps de Bourges (Францыя).

Chapelier Fou (Францыя)

Квіткі на фестываль у продажы на Bezkassira.by і ў культурным цэнтры «Корпус». Канцэртная праграма: квіток на 1 дзень — 10 руб. (папярэдне), 20 руб. (у дзень); на 2 дні — 15 руб. (папяэрдне), 30 руб. (у дзень). Адукацыйная праграма: 10 руб. (папярэдне). Pro Pass (адукацыйная праграма + 2 дні канцэртаў): 20 руб. (папярэдне). Інфалінія: (044) 418 20 21.

Арганізатарамі Iskra Showcase Weekend з’яўлюцца: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, культурны цэнтр «Корпус», праект Experty.by. Пры падтрымцы Фонду нямецка-французскага культурнага супрацоўніцтва.

***

Chapelier Fou (Францыя). З 2009 года музыка-мультыінструменталіст Луі Варынскі паступова раскрывае захапляльны сусвет пяшчотных кампазіцый, у якіх жывыя інструменты спалучаюцца з электронным гучаннем. Яго запісы нязменна знаходзяць водгук у публікі і СМІ, на яго рахунку гастролі па ўсёй Еўропе, а таксама ў Расіі, Кітаі, Паўночнай Амерыцы. У Мінску ён прэзентуе новы дыск «Muance» (2017).

Oum Shatt (Нямеччына). Калектыў быў заснаваны ў 2013 годзе ў Берліне. Яго крэда — геаметрычная танцавальная рок-музыка з сучаснымі аранжыроўкамі, якія незвычайным чынам перагукаюцца з мінулым у асобе турэцкай псіхадэлічнай музыкі 70-х, амерыканскага сёрф-року, новай хвалі і саўндтрэкаў. Міжнародную вядомасць гурту прынёс сінгл «Power To The Women Of The Morning Shift». Калектыў выступаў на шматлікіх прэстыжных фэстах, сярод якіх Electric Picnic, Transmusicales, Fusion, Electron ды інш.

Праграма:

23.11 — пт — 18:00-23:00 

Electronic showcase

  • Chapellier Fou (FR)
  • Intelligency (BY)
  • Аня Жданава (BY)
  • Ayva (BY)
  • Maximalism (BY)

24.11 — сб — 18:00-23:00

Rock showcase

  • Oum Shatt (DE)
  • Dlina Volny (BY)
  • Nürnberg (BY)
  • Молчат дома (BY)
  • Lubber Louie (BY)
23 лістапада Корпус 18:00 - 23:00