пн

17

аўт

18

ср

19

чц

20

пт

21

сб

22

ндз

23

пн

24

аўт

25

ср

26

чц

27

пт

28

сб

29

ндз

30

Месца: EventSpace, Мінск

In Product Manager Shoes | Fall Issue

19 верасня

19 верасня ў прасторы SPACE EventSpace.BY пройдзе мітап In Product Manager's Shoes пра прадУкты, для прадАктаў і тых, хто хоча імі стаць.

Мерапрыемства бясплатнае. Колькасць месцаў абмежавана. Рэгістрацыя па спасылцы:

 https://goo.gl/forms/kpLQfOqB95mFzwci2

Праграма мітапу:

  • Чаму важна рабіць прадукты і фічы прыкметнымі — Віктар Якаўлеў, Прадакт менеджар ў Kino-mo.

Мы жывем у свеце пастаяннай канкурэнцыі за ўвагу карыстальніка. На прыкладзе ровара Віктар раскажа, як уплывае рэалізацыя самога прадукта і яго кампанент на карыстальніка, а адпаведна і на поспех на рынку. Дзе гэта дастасавальна, на каго гэта ўплывае, на якой стадыі стварэння прадукта пра гэта задумвацца і чаму часам стратэгія кітайцаў лепш.

  • Як пабудаваць прадуктовую кампанію з аўтсорсу — Арцём Сяменчыкаў, SEO, Founder ў Neosus.

Гісторыя пра тое, як Арцём пабудаваў прадуктовую кампанію, першапачаткова працуючы ў аўтсорсе па найме. Пра тое, дзе ўзяць стартавы капітал, дзе знайсці інвестара і як выбудоўваць з ім адносіны. Пра «джэнтльменскі набор Апалона», або якія прадукты варта і не варта рабіць. А таксама пра іншыя цяжкасці і радасці прадуктовай распрацоўкі.

Акрамя дакладаў у праграме кава-паўза і нэтворкінг.

Партнёрам мітапу стала кампанія Twistellar People — вядучы пастаўшчык рашэнняў па аўтаматызацыі бізнэсаў на платформе Salesforce, афіцыйны партнёр Salesforce і рэзідэнт ПВТ. Дзякуючы падтрымцы Twistellar People мы можам развіваць супольнасць і рабіць мітапы яшчэ лепш і цікавей.

Пачатак рэгістрацыі а 18:30. Даклады з 19:00.

Уваход вольны!